Бакберген Сарсенавіч Дасманбетаў
Бакберген Сарсенавіч Дасманбетаў | |
---|---|
каз.: Бақберген Сәрсенұлы Досманбетов | |
Род дзейнасці | палітык, эканаміст |
Дата нараджэння | 21 верасня 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Бакберген Сарсенавіч Дасманбетаў (нар. 21 верасня 1945, ст. Дыірментабэ, Кармакшынскі раён, Кызылардзінская вобласць) — казахстанскі эканаміст і дзяржаўны дзеяч. Прафесар (1992), доктар эканамічных навук (1994). Дэпутат сената парламента Казахстана II, III і IV скліканняў. Акім горада Кызыларда (1996—1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 верасня 1945 года на станцыі Дыірментабэ Кармакшынскага раёна Кызылардзінскай вобласці ў казахскай сям'і. У 1963—1971 гадах вучыўся ў Маскоўскім інжынерна-эканамічным інстытуце імя Серго Арджанікідзэ, атрымаў спецыяльнасць інжынер-эканаміст. Пасля заканчэння інстытута 2 гады выкладаў у Кзыл-Ардзінскім педагагічным інстытуце імя М. В. Гогаля. Затым з 1973 да 1976 года праходзіў навучанне ў аспірантуры ў Маскве. З 1976 гадах ізноў працаваў у Кзыл-Ардзінскім педагагічным інстытуце імя М. В. Гогаля старэйшым выкладчыкам, загадчыкам кафедрай, прарэктарам. У 1991 годзе абраны рэктарам інстытута. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Маскоўскім універсітэце статыстыкі і інфарматыкі на тэму «Статыстычная ацэнка дэмаграфічнага і працоўнага патэнцыялаў Казахстана». З лютага па снежань 1996 года быў рэктарам Кзыл-Ардзінскага гуманітарнага ўніверсітэта.
У снежні 1996 года быў прызначаны Акімам горада Кызыларды і старшынёй адміністрацыйнага савета Кызылардзінскай спецыяльнай эканамічнай зоны. З 1999 па 2011 абіраўся ў Сенат Парламента Рэспублікі Казахстан II, III і IV скліканняў. Быў сакратаром Камітэта па эканоміцы, фінансам і бюджэту.
Аўтар больш за 100 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў. Сярод іх «Қазақстан халқының дамуы» (1993), «Статистика населения Казахстана» (1993), «Трудовой потенциал и рынок труда в Казахстане» (1994), «Население Казахстана» (1994).
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, чацвёра сыноў: Кайрат, Даўлет, Баўыржан, Дынар.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На благо родной земли Архівавана 9 красавіка 2017. // Кызылординские вести
- Дасманбетаў Бакберген Сарсенавіч Архівавана 21 верасня 2015. // online.zakon.kz
- Асобы
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Кызылардзінскай вобласці
- Выпускнікі Дзяржаўнага ўніверсітэта кіравання
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Кармакшынскім раёне
- Дэпутаты Сената Парламента Казахстана
- Акімы Кызыларды
- Эканамісты Казахстана
- Рэктары ВНУ Казахстана
- Выкладчыкі Кызылардзінскага гуманітарнага ўніверсітэта імя Каркыт Ата