Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі
Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі | |
---|---|
Заснаваны | 1932 |
Год закрыцця | 2015 |
Студэнты | 70 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Узнагароды | |
Сайт | mesi.ru |
Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі (рус. Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) — дзяржаўная расійская вышэйшая навучальная ўстанова. Заснаваны ў 1932 годзе як Маскоўскі інстытут народнагаспадарчага ўліку. Дзейнічаў у г. Масква[1]. і мела філіялы ў Рызе і Мінску. У 1948 годзе быў ператвораны ў Маскоўскі эканоміка-статыстычны інстытут (МЭСІ). У 1982 г. МЭСІ быў узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1996 годзе атрымаў статус універсітэта і быў перайменаваны ў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі, пры захаванні ранейшай абрэвіятуры З 2015 г. далучаны да РЭУ імя Пляханава.
Мінскі філіял
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 2003 г., дзейнічае на вул. Маякоўскага, 127/2[2][3]. Вядзецца падрыхтоўка менеджераў, эканамістаў, бухгалтараў, і праграмістаў[4]. З 2015 г. з’яўляецца філіялам Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава.
Зноскі
- ↑ Юрыдычны адрас: Расія, 119501, Масква, вул. Нежынская, 7
- ↑ Поступаем в Минский филиал МЭСИ без ЦТ!(недаступная спасылка) // Комсомольская правда в Беларуси, 21.04.14
- ↑ МЭСИ (Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) // Deal.by
- ↑ МЭСИ (Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) // Deal.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт МЭСІ: www.mesi.ru
- Сайты Мінскага філіяла да далучэння да РЭУ: http://minsk.mesi.ru/ Архівавана 28 лістапада 2016., www.mfmesi.ru (не працуюць)
- МЭСИ (Московский государственный университет экономики, статистики и информатики) // Deal.by
- Сайт РЭУ