Балаклава
Частка горада Севастопаль
| ||||||||||||||||||||||
Балакла́ва (укр.: Балаклава, крымскатат.: Balıqlava, Балыкълава) — населены пункт на паўднёва-заходнім узбярэжжы Крымскага паўвострава, да 1957 года меў статус горада, сёння ў адміністрацыйным стаўленні з’яўляецца часткай Балаклаўскага раёна Севастопаля[1], хоць фактычна і дагэтуль тэрытарыяльна аддзелены ад астатняга Севастопаля незастроеннай прасторай у некалькі кіламетраў. Па адной з версій назва горада паходзіць з турэцкай мовы[2] і перакладаецца як «рыбны мяшок»; па іншай версіі назва паходзіць з крымскататарскай мовы, на якай выраз «balıqlı ava» даслоўна азначае «рыбнае надвор’е»[3].
Балаклаўская бухта — адна з самых зручных бухт на Чорным моры[4] для швартоўкі караблёў, база падводных лодак, яна вузкая (200—400 м) і глыбокая (да 17 м), у ёй не бывае штармоў. Пры ўваходзе ў бухту скалісты бераг робіць некалькі паваротаў, таму з боку адкрытага мора гавань наогул не бачная.
Зараз Балаклава з’яўляецца папулярным крымскім курортам. Турыстаў прыцягвае не толькі горад з старажытнай гісторыяй і вялікай колькасцю помнікаў, але і навакольныя пляжы, куды можна дабрацца на катэрах, і маляўнічыя скалы ў мыса Ая з гротамі.
-
Балаклаўская бухта
-
Крэпасць Чэмбала
-
Чорнае мора
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ «Станом на 01.04.2008 Місто Севастополь». Балаклава не ўключаная ў пералік асобных населеных пунктаў Севастопаля.(недаступная спасылка)
- ↑ TDK Online — Balıklava entry Архівавана 22 жніўня 2007.
- ↑ Крымскататарска-рускі слоўнік Архівавана 4 лютага 2008.
- ↑ Гриневецкий С. Р., Зонн И. С., Жильцов С. С. Черноморская энциклопедия. М.: Международные отношения, 2006. — с. 62-63. ISBN 5-7133-1273-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ян Зомер. Крым: ад Балаклавы да мыса Айя
- Гісторыя Балаклавы Архівавана 26 красавіка 2008.
- Ваенна-марскі музейны комплекс «Балаклава» Архівавана 13 красавіка 2010.
- Фотаздымкі і апісанне завода-музея Архівавана 1 лістапада 2011.
- Панарамы Балаклавы
- Падрабязная інтэрактыўная карта Балаклавы з вуліцамі і нумарамі дамоў
- № 3 Апісанне маршруту Балаклава — мыс Айя(недаступная спасылка)
- Музеі, дамы культуры, кінатэатры Балаклавы Архівавана 30 красавіка 2011.