Перайсці да зместу

Банкаўскі веснік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Банкаўскі веснік»
Тып часопіс
Выдавец Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Заснавана красавік 1992
Мова беларуская і руская
Галоўны офіс

«Банкаўскі веснік» — інфармацыйна-аналітычны і навукова-практычны часопіс Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у якім публікуюцца артыкулы спецыялістаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі, матэрыялы навукоўцаў пра фінансавыя рынкі і інстытуты, дзяржаўнае кіраванне і эканоміку.

Часопіс мае электронныя дадаткі: «Інфармацыйны выпуск» (друкуюцца нарматыўныя акты Нацыянальнага банка, кансультацыі спецыялістаў і іншае) і «Даследаванні банка» (змяшчаюцца вынікі навукова-даследчай дзейнасці Нацыянальнага банка). Выдаецца з красавіка 1992 года на беларускай і рускай мовах. Часопіс знаходзіцца ў адкрытым доступе.