Банкс (астравы)
Астравы Банкс — група вулканічных астравоў на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна, паміж астравамі Санта-Крус і Новымі Гебрыдамі. Уваходзіць у склад правінцыі Торба дзяржавы Вануату.
Плошча каля 800 км². Клімат гарачы і вільготны. Трапічная расліннасць.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Астравы Банкс былі адкрыты іспанскім мараплаўцам родам з Партугаліі Педра Фернандэсам дэ Кірасам у 1606 годзе. Ён праплыў міма вострава Меры-Лава і зрабіў прыпынак каля вострава Гауа, перш чым высадзіцца на востраве Эспірыту-Санта. У 1774 годзе міма астравоў праплыў англійскі мараплавец Джэймс Кук, аднак упершыню яны былі даследаваны Вільямам Блаем (англ.: William Bligh), які назваў групу ў гонар свайго патрона сэра Джозефа Банкса (англ.: Joseph Banks). Востраў Вану-Лава ўпершыню даследаваў новазеландскі біскуп Джордж Агастус Селіўін у 1859 годзе.
На астравах каля 15 мясцовых моў, многія з якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Найбольш распаўсюджана мова мвотлап (Mwotlap) (каля 1800 носьбітаў).
У 2009 годзе насельніцтва астравоў складала 8533 жыхары.[1] Асноўнымі заняткамі мясцовых жыхароў з'яўляюцца натуральная сельская гаспадарка (вытворчасць копры, вырошчванне какава і кавы). У мінулым французскай кампаніяй на востраве Вану-Лава вяліся распрацоўкі серы на гары Сурэматамаці.
Развіваецца турызм.
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ http://www.vnso.gov.vu/images/stories/2009_Census_Basic_Tables_Report_-_Vol1.pdf Архівавана 17 кастрычніка 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.