Барабанная перапонка
Барабанная перапонка (лац.: membrana tympani) — тонкая, непранікальная для паветра і вадкасці мембрана, якая падзяляе вонкавае і сярэдняе вуха. Служыць для перадачы гукавых ваганняў ва ўнутранае вуха, а таксама перашкаджае трапленню ў барабанную поласць іншародных целаў.
Маецца ў наземных хрыбетных (за выключэннем хвастатых і бязногіх земнаводных). У людзей размешчана ў глыбіні вонкавага слыхавога праходу. Інервуецца галінамі барабаннага нерва, які ў сваю чаргу з'яўляецца галіной языкаглоткавага.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барабанная перапонка
- Дыяграма Вуха. Georgia State University