Баранавіцкі сельсавет (Карэліцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баранавіцкі сельсавет
Краіна СССР
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Баранавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 6 жніўня 1979

Бара́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Баранавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Машэвіцкі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Машэвічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. 27 сакавіка 1963 года перайменаваны ў Зарэцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Зарэчча. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 30 верасня 1968 года перайменаваны ў Баранавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Баранавічы. 6 жніўня 1979 года перайменаваны ў Малюшыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Малюшыца.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.