Перайсці да зместу

Малюшыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малюшыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 26 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малюшычы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
6 жніўня 1979
Дата скасавання 2 снежня 1961
Насельніцтва (2019) 1 674
Тэлефонны код 1596
Код аўтам. нумароў 4

Малю́шыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Малюшычы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Райцаўскага сельсавета[1].

6 жніўня 1979 года цэнтр Баранавіцкага сельсавета (у 1940—1963 гадах Машэвіцкі, у 1963—1968 гадах Зарэцкі) перанесены ў вёску Малюшыца, сельсавет перайменаваны ў Малюшыцкі[2]. 28 снежня 2007 года з раённага падпарадкавання ў склад сельсавета перададзены вёскі Качычы, Людвікі, Навасёлкі, Палужжа, Равіны, Савашы[3]. 29 лістапада 2011 года скасавана вёска Селішча[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2094 чалавекі[5], з іх 97,4 % — беларусы, 1,3 % — рускія, 0,5 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 1674 чалавекі[7].

  1. ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  2. ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  3. ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28.12.2007 г. № 56 «О решении вопросов административно-территориального устройства Кореличского района» Архівавана 20 мая 2011.
  4. ↑ Решение Кореличского районного Совета депутатов от 29 ноября 2011 г. № 59 Об упразднении деревень Застенки, Селище Кореличского района, изменении границы агрогородка Полужье Кореличского района Архівавана 16 красавіка 2019.
  5. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2025. Праверана 7 ліпеня 2024.
  6. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2023. Праверана 7 ліпеня 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.