Райцаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Райцаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Карэліцкі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Райца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 121
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1596
Код аўтам. нумароў 4

Ра́йцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Райца.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Райцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міратыцкага сельсавета[1]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малюшыцкага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску Райца. 4 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варанчанскага сельсавет (13 населеных пунктаў: аграгарадок Варонча, вёскі Белыя Лугі, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1121 чалавек[3], з іх 96,5 % — беларусы, 1,4 % — палякі, 1,2 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2017 г. № 235 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.