Барвенак травяністы
Барвенак травяністы | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Барвенак травяністы[3] (Vinca herbacea) — расліна роду Барвенак (Vinca) сямейства Кутровыя (Apocynaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Па марфалагічных прыкметах барвенак травяністы блізкі да барвенка малага (Vinca minor).
Аднак, у адрозненне ад апошняга, лісце ў яго ападае на зіму, долі чашачкі па краях раснічастыя, кветкі — дробныя (да 18 мм у дыяметры).
Пладаносныя парасткі барвенка травяністага — не прамастаячыя, а ўзыходзячыя; бясплодныя парасткі ўзыходзячыя або сцелюцца, не ўкараняюцца або ўкараняюцца верхавінамі.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Барвенак травяністы расце ў лісцяных, радзей у змешаных лясах, хмызняках (С1_2, D1_2). Расліна з’яўляецца ценялюбнай.
Цвіце барвенак травяністы ў маі — чэрвені.
Распаўсюджаная ў лесастэпе і стэпе.
Від патрабуе беражлівага выкарыстання і аховы. Уваходзіць у Афіцыйныя пералікі рэгіянальна рэдкіх раслін Вінніцкай і Харкаўскай абласцей.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Барвенак травяністы ўваходзіць у род Барвенак (Vinca) трыбы Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae) парадку Гарычкакветныя (Gentianales).
яшчэ 4 подсемейства (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 родаў | |||||||||||||||
сямейства Кутровыя | трыба Vinceae | від Барвенак травяністы | ||||||||||||||
парадак Гарычкакветныя | падсямейства Rauvolfioideae | род Барвенак | ||||||||||||||
яшчэ 4 сямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 8 трыб (па Сістэме APG II) |
яшчэ 4 віды | ||||||||||||||
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лячэбныя ўласцівасці барвенка травяністага канчаткова не вывучаны. Устаноўлена, што ў надземнай частцы і ў каранях змяшчаецца значная колькасць алкалоідаў і руцін. Ёсць указанні на тое, што прэпараты барвенка травяністага маюць здольнасць зніжаць крывяны ціск і ўтрыманне цукру ў крыві.
У каранях барвенка травяністага ўтрымліваецца 0,2 % кумарыну, што адносіць гэту расліну да трэцяй групы з мінімальнай эфектыўнай канцэнтрацыяй кумарыну, якая выклікае гібель паловы пухлінных клетак.
Барвенак травяністы, як і астатнія віды барвенка, з’яўляецца важнай дэкаратыўнай раслінай для украінцаў, таму яго шырока культывуюць як у парках, лесапарках, скверах, так і прыватных садах і на прысядзібных участках, часта высаджваюць на могілках.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барвинок травянистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)