Барвенак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барвенак
Vinca-major1.JPG
Барвенак вялікі (Vinca major)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vinca L.

Сінонімы
Pervinca Mill.
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30235
NCBI  60092
EOL  71433
GRIN  g:12716
IPNI  2619

Барве́нак[3] (Vinca) — род кветкавых раслін сямейства Кутровыя (Apocynaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Невялікія вечназялёныя ці лістападныя травяністыя расліны і паўкусты з ляжачымі або прыўзнятымі сцёбламі даўжынёй да 1 м, якія лёгка ўкараняюцца. Лісце супраціўнае, эліпсоіднае або яйцападобнае, з суцэльным краем, на кароткіх чаранках. Кветкі сінія, фіялетавыя, ружовыя або белыя, адзіночныя ў пазухах лісця. Плод — двухцыліндрычная шматнасенная лістоўка.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца 7[4] (5[5]) відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі здзічэлы барвенак малы (Vinca minor)[6] расце на старых могілках, у садах і парках; інтрадукаваныя барвенак травяністы (Vinca herbacea) і барвенак вялікі (Vinca major).

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Род Барвенак уваходзіць у трыбу Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae) парадку Гарычкакветныя (Gentianales).


  яшчэ 4 падсямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 родаў  
         
  сямейства Кутровыя     трыба Vinceae    
              5 відаў
  парадак Гарычкакветныя     падсямейства Rauvolfioideae    
род Барвенак
 
           
  яшчэ 4 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 8 трыб
(па Сістэме APG II)
 
     

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даным сайта Каралеўскіх батанічных садоў К'ю род налічвае 5 відаў:

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчваюцца як дэкаратыўныя расліны (выкарыстоўваюцца для бардзюраў і рабатак). Лекавыя (гіпатэнзіўны і вяжучы сродак) расліны. Ядавітыя (маюць алкалоіды вінкамін(руск.) бел., пубесцын(ням.) бел., мінарын).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Vinca(англ.)  // The Plant List
  6. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  7. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Lamium L.. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2012.(англ.)  (Праверана 2 чэрвеня 2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Барвенак: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) 
  • Vinca(англ.)  // The Plant List