Барташоўскі валун
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/37/%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D1%88%D1%8B._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D1%88%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%83%D0%BD_%2804%29.jpg/220px-%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D1%88%D1%8B._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D1%88%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%83%D0%BD_%2804%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D1%88%D1%8B._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D1%88%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%83%D0%BD_%2803%29.jpg/220px-%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D1%88%D1%8B._%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D1%88%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%83%D0%BD_%2803%29.jpg)
Барташоўскі валун — помнік прыроды на Беларусі. За 1 км на паўночны захад ад вёскі Барташы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Валун парфірападобнага ружова-шэрага граніту. Даўжыня 4,0 м, шырыня 2,1 м, вышыня 1,3 м, у абводзе 12,5 м, аб'ём 11 м³, маса каля 30 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад з Карэльскага перашыйка. Належыць да рэдкіх валуноў ca знакамі: на паўднёвай частцы высечаны чатырохканцовы крыж. У язычніцкія часы — предмет пакланення.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барташоўскі валун