Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя
Выгляд
Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў 1914—1916 у г. Барысаў.
Рыхтавала настаўніц пачатковых народных вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. Пры паступленні перавага аддавалася ўраджэнкам Мінскай губерні. Выкладаліся Закон Божы, руская і царкоўна-славянская мовы, руская літаратура, матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, педагогіка, рукадзелле, графічнае мастацтва (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), спевы, музыка, фізічныя практыкаванні. Пры семінарыі існавала ўзорнае пачатковае вучылішча, дзе навучэнкі праходзілі практыку. Закрыта ў час Першай сусветнай вайны ў сувязі з набліжэннем лініі фронту.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Борисовская женская учительская семинария // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
- Сянькевіч, Г. Р. Барысаўская жаночая настаўніцкая семінарыя / Г. Р. Сянькевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Барысава і Барысаўскага раена / гал. рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 120.