Барыс Іванавіч Аляксандраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Іванавіч Аляксандраў
Дата нараджэння: 1 жніўня 1938(1938-08-01) (81 год)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Барыс Іванавіч Алякса́ндраў (1 жніўня 1938, г. Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі В. І. Гусеў, Н. Я. Трахтэнберг, Н. М. Макляцова). У 19611965 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання сельскагаспадарчага будаўніцтва «Белдзіпрасельбуд», 19651969 гадах у інстытуце «Белдзіпрагандаль», у 19691974 гадах у Фрунзенскім райвыканкаме г. Мінска, 19741982 гадах у праектным інстытуце «Белмясцпрампраект», у 19821993 гадах у Мінскім філіяле праектнага інстытута «Саюзмашпраект». У 19931997 гадах кіраўнік «Персанальнай творчай майстэрні архітэктара Аляксандрава Б. І. пры Саюзе архітэктараў РБ»[1].

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1963 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: Мінскі аўтарамонтны завод (19721974); Беларускі канструктарска-тэхналагічны інстытут мясцовай прамысловасці з вопытнай вытворчасцю ў Мінску (19761979); адміністрацыйна-бытавы і вытворчы карпусы завода мастацкай керамікі ў Радашковічах (19791981); інжынерна-лабараторны корпус навукова-вытворчага аб’яднання па вытворчасці прадуктаў з бульбы ў Мінску (1981); праект оптыка-механічнага завода ў Мінску (1990); праект адміністрацыйна-бытавога і вытворчага карпусоў вопытнай вытворчасці НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ (1990)[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Александров Борис Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  2. Александров Борис Иванович

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Александров Борис Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]