Барыс Іванавіч Гардзейчык
Барыс Іванавіч Гардзейчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 1966 |
Прыналежнасць | → |
Камандаваў | партызанскай брыгады |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Барыс Іванавіч Гардзейчык (ліпень 1901, в. Бярэзаўцы, Ашмянскі павет, цяпер Іўеўскі раён — 18 верасня 1966) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]За рэвалюцыйную дзейнасць у Заходняй Беларусі ў 1932—1936 гг. заключаны ў турму польскімі ўладамі[1]. Перад Вялікай Айчыннай вайной на гаспадарчай працы ў Васілішкаўскім раёне. У партызанах з канца 1941 года: камандзір групы, узвода, камісар атрада імя А. Матросава[2].
Член КПСС з 1943 года[1]. У лютым — ліпені 1944 г. — камісар партызанскай брыгады імя Ленінскага камсамола, адначасова член Васілішкаўскага падпольнага РК КП(б)Б[1].
З 1944 года на савецкай працы ў Гродзенскай вобласці[1]: працаваў намеснікам старшыні Васілішкаўскага райвыканкама па будаўніцтве[2]. Пазней старшынёй Зэльвенскага райвыканкама, начальнікам палітаддзела Поразаўскай МТС[2]. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1953)[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Леніна і «Знак Пашаны»[2].