Васілішкаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васілішкаўскі раён
Краіна
Уваходзіць у Баранавіцкая вобласць (19401944), Гродзенская вобласць (19441960)
Адміністрацыйны цэнтр Васілішкі,
Астрына (з 3 жніўня 1954 г.)
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 20 студзеня 1960
Плошча
  • 700 км²
Васілішкаўскі раён на карце

Васілі́шкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401960 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай абласцей. Цэнтр — гарадскі пасёлак Васілішкі, з 3 жніўня 1954 года — гарадскі пасёлак Астрына. Плошча раёна 0,7 тыс. км², 264 населеныя пункты (1946).

12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Астрынскі, Бакштаўскі, Бярозаўскі, Васілішкаўскі, Касцянеўскі, Матыльскі, Навадворскі, Нарашскі, Пугачоўскі, Сабакенцаўскі, Шайбакпольскі, Шастакоўскі, адначасова ў раёне ўтвораны гарадскі пасёлак Астрына. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярозаўскі і Пугачоўскі сельсаветы, Сабакенцаўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі (вёска Сабакенцы перайменавана ў Першамайскую)[1]. 3 жніўня 1954 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Астрына, гарадскі пасёлак Васілішкі скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў склад Васілішкаўскага сельсавета[2]. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны. Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Матыльскі, Першамайскі і Шастакоўскі сельсаветы перададзены ў склад Радунскага раёна; Астрынскі, Касцянеўскі, Навадворскі, Нарашскі, Шайбакпольскі і гарадскі пасёлак Астрына — у склад Шчучынскага раёна.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]