Барыс Іванавіч Кавалькоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Іванавіч Кавалькоў
Дата нараджэння 12 сакавіка 1952(1952-03-12) (72 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Барыс Іванавіч Кавалькоў (12 сакавіка 1952, в. Судабоўка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць, цяпер у межах Жодзіна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. Працаваў у Мінскпраекце, з 1983 па 1986 г. — архітэктарам Савецкага раёна Мінска, з 1986 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў г. Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): праект забудовы комплексу 9-, 16-павярховых жылых дамоў і ўстаноў культурна-бытавога абслугоўвання па праспекце Машэрава (1978), 12-павярховыя жылыя дамы па вул. Дзянісаўскай, Ляўкова (1982) у Мінску.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]