Барыс Ігаравіч Звозскаў
Барыс Ігаравіч Звозскаў | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, праваабаронца |
Дата нараджэння | 26 лютага 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 2012 (63 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Партыя |
Барыс Ігаравіч Звозскаў (26 лютага 1949, Белагорск, Амурская вобласць — 17 чэрвеня 2012, Лясны, Мінская вобласць) — беларускі праваабаронца, грамадскі дзеяч, першы прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека (Вільнюс, Літва, 2007—2010), адзін з заснавальнікаў аб’яднанняў «Хельсінкі XXI» і «Прававая ініцыятыва».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 26 лютага 1949 года ў Белагорску (РСФСР).
Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут. З 1996 года займаўся праваабарончай дзейнасцю, практычнай абаронай у палітычна матываваных судовых працэсах, удзельнічаў у экспертызе шэрагу законапраектаў. З 1998 года займаўся прававой асветай у сферы праваабароны, быў сярод актыўных удзельнікаў працэсу стварэння і развіцця Беларускага дома правоў чалавека. У 2007—2010 гадах з’яўляўся прэзідэнтам Дома правоў чалавека.
Памёр 17 чэрвеня 2012 года ў рэанімацыі анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія «Праваабаронца года Беларусі» (2008).
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]31 ліпеня 2013 года была афіцыйна зацверджаная назва Беларускага дома правоў чалавека ў Вільнюсе — Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грамадзянін і следства: прававыя і псіхалагічныя аспекты / [Б. Звозкаў, Е. Лабановіч] — Мінск, 1999.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://humanrightshouse.org/Articles/18224.html Архівавана 2 чэрвеня 2016.
- http://nashaniva.by/?c=ar&i=75439
- http://humanrightshouse.org/Articles/19449.html Архівавана 12 лістапада 2017.
- http://hrwatch-by.org/en/node/541?page=2(недаступная спасылка)
- http://www.svaboda.org/a/24831002.html
- http://novychas.by/hramadstva/u_minsku_nazvali_laureatau_pra
- http://gomelspring.org/be/news/1551(недаступная спасылка)