Барыс Ісаевіч Пурыс
Выгляд
Неправераная
| Барыс Ісаевіч Пурыс | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 9 ліпеня 1937 (89 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | фізік |
| Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
| Альма-матар | |
Барыс Iсаевiч Пурыс (9 ліпеня 1937, Калінкавічы) — беларускі вучоны ў галіне гідрадынамікі. Доктар тэхнічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у 1960 годзе. З 1965 г. у Інстытуце цепла- і масаабмену НАН Беларусі.
Навуковыя працы па вывучэнні гідрадынамічных заканамернасцей абцякання восесіметрычных цел. Эксперыментальна пацвердзіў механізм уздзеяння палімерных дабавак на структуру турбулентнага патоку. Распрацаваў тэхналагічныя метады ачысткі вады ад дробных дамешкаў з выкарыстаннем гідрадынамічнай кавітацыі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — С. 127.