Гідрадынаміка
Механіка суцэльных асяроддзяў | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Суцэльнае асяроддзе
| ||||||||||
Гідрадына́міка[1] — галіна фізікі суцэльных асяроддзяў, якая вывучае рух ідэальных і рэальных вадкасцей і газаў.
З пункту гледжання механікі, вадкасцю называецца рэчыва, у якога ў раўнавазе няма датычных напружанняў. Вадкасць валодае ўласцівасцямі цячы і прымаць форму пасудзіны, у які яна наліваецца або прымаць форму нерухомай або рухомай паверхні, праз якую яна праходзіць.
У патоках несціскаемых вадкасцяў звычайна дзейнічаюць розныя плыні і сілы. Напрыклад, ламінарнае або турбулентнае цячэнне, якое ўключае ў сябе сілы ціску, супраціўлення, глейкасці, цяжару і гэтак далей... Захаванне іх прапарцыйнасці азначае поўнае гідрадынамічнае падабенства. Ажыццяўленне на практыцы поўнага гідрадынамічнага падабенства аказваецца вельмі цяжкім, таму звычайна маюць справу з частковым (няпоўным) падабенствам, пры якім выконваецца прапарцыянальнасць толькі асноўных, галоўных сіл.
Як і ў іншых галінах фізікі суцэльных асяроддзяў, першым чынам ажыццяўляецца пераход ад рэальнага асяроддзя, якое складаецца з вялікага ліку асобных часціц (атамаў або малекул), — да абстрактнага суцэльнага асяроддзя.
Дзеля яго і пішуцца ураўненні руху: дыферэнцыяльныя ураўненні Наўе-Стокса ў частковых вытворных.
Практычнае прымяненне гідрадынамікі надзвычай разнастайнае. Гідрадынамікай карыстаюцца пры праектаванні караблёў і самалётаў, разліку трубаправодаў, помпаў, гідратурбін і вадазліўных плацін, пры даследаванні марскіх плыняў і рачных наносаў, вывучэнні фільтрацыі грунтавых вод і нафты ў падземных радовішчах.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Гідрафізіка
- Аэрадынаміка
- Тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў
- Матэматычная фізіка
- Турбулентнае цячэнне
- Ламінарнае цячэнне
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Fluid Mechanics // Prof. M.S. Cramer’s (Virginia Tech) Архівавана 12 красавіка 2006.
- Navier-Stokes Equations: Foundations of Fluid Mechanics/ / Prof. M.S. Cramer’s (Virginia Tech)
- Сайт, прысвечаны магнітнай гідрадынаміцы Архівавана 22 лютага 2006.
- Гідрадынаміка Архівавана 22 ліпеня 2017.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Тарг С. М. Краткий курс теоретической механики. — М.: Высшая школа, 1995. — С. 183. — 416 с. — ISBN 5-06-003117-9