Барыс Гендэлевіч Берман
Барыс Гендэлевіч Берман | |
---|---|
Берка Берман | |
Род дзейнасці | Фатограф |
Дата нараджэння | 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома (пасля 1940) |
Месца смерці | невядома |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі |
Барыс Гендэлевіч Берман (Берка Берман; 1881, Іўе — пасля 1940, дакладна невядома) — адзін з пачынальнікаў фатаграфіі, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1881 годзе, у мястэчку Іўе Лідскага павету, у яўрэйскай сям’і, дзе традыцыйнай сямейнай справай быў гандаль коньмі. У Іўі скончыў «хатнюю школу», з дзяцінства вядзяляўся апантанным захапленнем фотасправай. З часам захапленне перарасло ў прафесійны занятак. Недзе ў 1910—1912 гг. заснаваў першае фотаатэлье ў Вілейцы. Да 1925 года быў адзіным прафесійным фатографам у акрузе[1] . Актыўна займаўся і грамадскім жыццём. Арганізаваў драматычны кружок у Свіры (1916), Вілейцы (1921), дзе ставіў пастаноўкі на карысць бедных дзяцей і галадаючых аж да 1930-ых гадоў. У 1930 г. фатаграфаваў прыезд прэзідэнта ІІ Рэчы Паспалітай Ігнацыя Масціцкага пад час наведвання ім Вілейскага павету. Праз месяц, як у Вілейку прыйшла Савецкая ўлада, 18 кастрычніка 1939 года Б.Берман быў арыштаваны органамі НКУС і утрымліваўся пад вартаў у Вілейскай турме. 10 жніўня 1940 года асуджаны як «сацыяльна-небяспечны элемент» і высланы ў папраўча-працоўны лагер «Цемлаг»[2]. Далейшы лёс невядомы, рэабілітаваны 6 чэрвеня 1989 года.
Дом-майстэрня Беркі Бермана захаваўся ў Вілейцы да сённяшняга часу, у занядбаным стане, па вуліцы Савецкай, 33. Даўно існуюць планы зрабіць у былым доме Бермана музей гісторыі фатаграфіі[3]. Архітэктар і краязнаўца Анатоль Капцюг распрацаваў памятную шыльду ў гонар 135-годдзя Б. Бермана[4].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- Памятная дошка ў г. Вілейка, на вуліцы, дзе жыў і працаваў Б. Берман[5]
Зноскі
- ↑ Берка Берман — фотолетописец Вилейщины (руск.) // Мишпоха-А
- ↑ Берман Берка Гендалеевіч (1881) // Адкрыты спіс
- ↑ Как фотограф из Вилейки получил 8 лет лагерей за съемку польского президента(недаступная спасылка) (руск.) // TUT.by
- ↑ Берка Берман — фатограф і фоталетапісец Вілейшчыны // http://news.21.by (з архіва Шлях перамогі)
- ↑ ТРЫ НОВЫЯ МЕМАРЫЯЛЬНЫЯ ДОШКІ З'ЯВІЛІСЯ Ў ГОРАДЗЕ // Шлях перамогі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць. Вілейскі раён. — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
- Вілейскі павет. Гісторыка-краязнаўчы гадавік. Выпуск 3 Архівавана 26 верасня 2020. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2017. — 308 с.:іл. ISBN 978-985-7165-16-2 (стар. 111—123)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх