Шлях перамогі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Шлях перамогі»
Фармат 16+8 старонак, фармат А3

Уладальнік Вілейскі раённы выканаўчы камітэт / Вілейскі раённы Савет дэпутатаў / рэдакцыя газеты
Выдавец Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Шлях перамогі»
Галоўны рэдактар Ганчар Сяргей Мікалаевіч
Заснавана 8 сакавіка 1945
Мова беларуская, руская
Галоўны офіс Вілейка, вуліца Партызанская, 44, 222417
Тыраж 6000
Вэб-сайт www.peramoga.by

«Шлях перамогі»— вілейская раённая газета, орган Вілейскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. Афіцыйная назва арганізацыйнай структуры — Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Шлях перамогі» і праграма радыёвяшчання «Вілейскае раённае радыё». Рэгіён распаўсюджвання — Вілейскі раён Мінскай вобласці (па падпісцы і праз "Саюздрук").

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачала выдавацца 8 сакавіка 1945 года. Выходзіла спачатку пад назвай «За Савецкую Радзіму», а з 1962 года носіць назву «Шлях перамогі».Першыя два выпускі газеты рэдакцыя падрыхтавала ў будынку Куранецкага РК КП(б)Б, а затым на вуліцы Савецкай, 7, тады яшчэ гарадскога пасёлка Куранец. Першым рэдактарам выдання быў былы партызан, камісар аднаго з атрадаў партызанскай брыгады імя Даватара Павел Якаўлевіч Мазуронак. 5 ліпеня 1946 года цэнтр Куранецкага раёна быў перанесены з Куранца ў Вілейку, раён перайменаваны ў Вілейскі [1] [2] [3].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

«Шлях перамогі» выдаецца два разы на тыдзень, па серадах (8 старонак) і суботах (16 старонак з праграмай тэлебачання). Рэалізуецца па падпісцы і праз кіёскі «Мінаблсаюздруку». Тыраж газеты складае 6 000 экзэмпляраў, каляровасць 4 + 1. Існуе інтэрнэт-версія выдання, а таксама маецца радыёаддзел «Вілейскае радыё». Аўдыторыя слухачоў складае каля 15 тысяч віляйчан. Выходзе ў эфір на частаце 107,4 МГц у сераду і пятніцу з 06.15 да 06.30, субота з 07.05 да 07.20. У выпусках - навіны, інфармацыя, інтэрв'ю.

Неаднаразова станавілася прызёрам у рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах сярод сродкаў масавай інфармацыі [4] [5] [6].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0..

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]