Барыс Дзмітрыевіч Жылкін
Барыс Дзмітрыевіч Жылкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1979 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | лесаводства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1966) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Барыс Дзмітрыевіч Жы́лкін[1] (15 сакавіка 1895 — 5 сакавіка 1979) — вучоны ў галіне лесаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1966), прафесар (1931), Заслужаны лесавод БССР (1965).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся верагодна[1] ў Гастыньскім лясніцтве (Варшаўская губерня). У 1917 годзе скончыў Петраградскі лясны інстытут. У 1921—1926 гадах працаваў ляснічым у вучэбна-доследным лясніцтве ў Лубянах (Татарстан). Адзін з заснавальнікаў (у 1921 годзе) і выкладчыкаў ляснога тэхнікума. У 1926—1930 гадах працаваў у Казанскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства, дзе ў 1930 годзе ўзначаліў створаную кафедру лесаводства[2]. У 1930–1946 гадах Б. Д. Жылкін у Бранскім лесагаспадарчым інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры лесаводства і дэндралогіі. З 1946 года прафесар, у 1947–1975 гадах загадчык кафедры лесаводства лесагаспадарчага факультэта Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Б. Д. Жылкіну належаць навуковыя працы па біялогіі, тыпалогіі, водаахоўнай ролі лясоў, павышэнню іх прадукцыйнай здольнасці.
Сярод апублікаванага:
- Опыт изучения типов леса БССР / Проф. Б. Д. Жилкин; Науч.-техн. о-во сельского и лесного хозяйства. Белорус. правл. — Мн.: Изд-во ЦК КПБ, 1957.
- Классификация деревьев по продуктивности. — М., 1965.
- Повышение продуктивности сосновых насаждений культурой люпина. — Мн., 1974.
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Кафедра лесоводства // Брянская областная научная универсальная библиотека им. Ф. А. Тютчева{{ref-ru}
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Жылкін Барыс Дзмітрыевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 299.
- Жылкін Барыс Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 465—466. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Азниев Ю. Н. Памяти Бориса Дмитриевича Жилкина (к 90-летию содня рождения) // Лесной журнал
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Учёные Беларуси. Жилкин, Борис Дмитриевич (доктор сельскохозяйственных наук; лесное хозяйство; 1895—1979) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Борис Дмитриевич Жилкин Архівавана 8 снежня 2021. (руск.) // Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
- Эльмира Минникаева Что мы знаем о выдающемся Борисе Жилкине // ТАТМЕДИА (руск.)
- Донцов А. Хранители лесов // Известия Татарстана (руск.)
- Губайдуллин М. Я хотел бы быть лесоводом… // «Элита Татарстана» Культурно-просветительский, публицистический журнал для деловой, политической, культурной, научной элиты республики и партнеров Татарстана(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаўскай губерні
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 1979 годзе
- Выкладчыкі Бранскага дзяржаўнага інжынерна-тэхналагічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДТУ
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага лесатэхнічнага ўніверсітэта
- Заслужаныя лесаводы Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Лесаводы СССР
- Лесаводы Беларусі