Барыс Львовіч Васільеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Львовіч Васільеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 21 мая 1924(1924-05-21)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 11 сакавіка 2013(2013-03-11)[1] (88 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, сцэнарыст, празаік
Жанр: аповесць, сцэнарый і гістарычны раман[d]
Валодае мовамі: руская[2]
Мова твораў: руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Дзяржаўная прэмія СССР Прэмія Ленінскага камсамола Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі

Барыс Львовіч Васільеў (21 мая 1924, Смаленск11 сакавіка 2013, Масква) — рускі пісьменнік, драматург.

Скончыў Ваенную акадэмію бранетанкавых войск (1948). Вядомасць прынесла аповесць «А досвіткі тут ціхія…» (1969; аднайменны фільм, 1972; Дзяржаўная прэмія СССР, беларускі пераклад Юркі Гаўрука; інсцэніроўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа 1971), у якой адзін з трагічных эпізодаў Вялікай Айчыннай вайны ўзняў да значнага філасофска-мастацкага абагульнення. Працяг ваеннай тэматыкі ў аповесцях «Іванаў катар», «Самы апошні дзень» (абедзве 1970), Сустрэчны бой (1979), у рамане «У спісах не лічыўся» (1974). Сацыяльна-маральная праблематыка ў раманах «Не страляйце ў белых лебедзяў» (1973), «І быў вечар, і была раніца», «Вам прывітанне ад бабы Леры» (абодва 1989), аповесцях «Незгасальная купіна» (1986), «Жыла-была Клавачка», «Кароткая ракіроўка», «Гібель багінь» (усе 1989). Гістарычны раман «Былі і небыліцы» (кніга 1-2, 1977-80) прысвечаны падзеям руска-турэцкай вайны 1877-78. Аўтар біяграфічнай аповесці «Лятуць мае коні» (1982), п'ес «Афіцэр» (1955), «Стукайце і адчыніцца» (1959), кінасцэнарыяў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119047896 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васільеў Барыс Львовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.- Мн., 1997. — Т.4. — С. 27.