Барыс Мікалаевіч Малахаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Мікалаевіч Малахаў
Дата нараджэння 28 снежня 1950(1950-12-28) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Член у

Барыс Мікалаевіч Мала́хаў (28 снежня 1950, г. Пружаны, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1974 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працуе ў галінах мастацкага праектавання і комплекснага афармлення адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў, музейных экспазіцый, міжнародных фотавыставак.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года. Жыве ў г. Брэсце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя творы: мастацкія канцэпцыі і праекты афармлення музея «Захаваныя мастацкія каштоўнасці», Дома грамадзянскіх абрадаў, акцыянернага таварыства «Скарб» — усе ў г. Брэсце, музея «Цэнтр-хлеб» у калгасе «Савецкая Беларусь» Брэсцкай вобласці (усе ў сааўтарстве); дзіцячай музычнай школы ў г.п. Ружаны, Дома культуры ў г.п. Івацэвічы; фотавыстаўкі ў Доме савецкай навукі і культуры ў Варшаве (Польшча), міжнароднай выстаўкі плаката «Інтурыст».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малахаў Барыс Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938-1998 = Belarussian union of artists, 1938-1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.