Барыс Юр’евіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барыс Юр’евіч
 
Нараджэнне: 1100-я
Смерць: 2 мая 1159(1159-05-02)
Дынастыя: Рурыкавічы
Бацька: Юрый Далгарукі

Барыс Юр'евіч (канец 1120-х[1]/не пазней 1131—1133[2] — 2 мая 1159) — князь белгародскі, князь тураўскі. Прылічаны да святых праваслаўнай царквой — святы дабраверны князь (памяць 23 чэрвеня — у Саборы Уладзімірскіх святых).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Чацвёрты[1] сын растова-суздальскага князя Юрыя Уладзіміравіча (Далгарукага) ад 1-га шлюбу з палаўчанкай, дачкою хана Аепы Асеневіча, малодшы брат князя Андрэя Юр'евіча Багалюбскага. Упершыню узгадваецца ў лютым 1147 г., калі разам з братам Глебам хаваў свайго старэйшага брата Іванку[1] і удзельнічаў у вайне за кіеўскі сталец, якую вёў Юрый Далгарукі супраць свайго пляменніка, тым часам вялікага князя кіеўскага Ізяслава Мсціславіча. Пасля 1-га ўкняжання бацькі ў Кіеве (жн. 1149) Барыс Юр'евіч атрымаў Белгарад пад Кіевам, актыўна ўдзельнічаў ў вайне супраць Ізяслава на Валыні, у т.л. у аблозе Луцка. У сакавіку 1151 года, калі Ізяслаў другім разам заняў Кіеў, Барыс вымушаны пакінуць Белгарад. Калі Юрый Далгарукі зноў заняў Кіеў вясною 1155 года, Барыс атрымаў Тураў, які страціў пасля смерці бацькі (15 мая 1157), бо не пазней зімы 1157/1158 года на тураўскім стальцы быў ужо Юрый Яраславіч, унук вялікага князя кіеўскага Святаполка Ізяславіча (1093—1113). Неўзабаве Барыс Юр'евіч памёр, на час смерці, верагодна, валодаў нейкім удзелам у Суздальскай зямлі, у склад якога ўваходзіла Кідзекша пад Суздалем, бо ў Кідзекшскай Барысаглебскай царкве[ru], заснаванай Юрыем Даўгарукім, Барыс быў пахаваны; тамсама пахаваныя яго жонка Марыя[3] (пам. 1161) і дачка Ефрасіння (пам. 1202).

У 1675 годзе напаўразбураную грабніцу Барыса Юр'евіча агледзеў суздальскі ваявода Т. Савёлаў, які апісаў яе ў лісце да суздальскага архіепіскапа Стэфана, між іншага паведаміўшы пра нятленнасць мошчаў Барыса Юр'евіча. Верагодна, ад гэтага часу пачынаецца мясцовае шанаванне Барыса Юр'евіча, яго кананізацыя ў Саборы Уладзімірскіх святых адбылася ў 1982 годзе, калі было устаноўленае святкаванне Сабору.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Пчелов Е. В. Генеалогия семьи Юрия Долгорукого // Ruthenica. Т. III. — Київ, 2004. — С. 68-79
  2. Назаренко А. В. Борис Юрьевич // Православная энциклопедия. — М., 2003. Т. 6. ISBN 5-89572-010-2 — C. 74
  3. Baumgarten N. Généalogies et mariages occidentaux des Rurikides Russes du X-e au XIII-е siècle / Orientalia Christiana. — Roma. — 1927. — № 35. — 95 p. P. 28.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Baumgarten N. Généalogies et mariages occidentaux des Rurikides Russes du X-e au XIII-е siècle / Orientalia Christiana. — Roma. — 1927. — № 35. — 95 p.
  • Голубинский. Канонизация святых. — С. 298—299;
  • Димитрий (Самбикин). Месяцеслов. Вып. 11 (Июль). — С. 271—272;
  • Историческое собрание о богоспасаемом граде Суждале // ВОИДР. 1855. Кн. 22. Отд.: Мат-лы. — С. 91-92;
  • Назаренко А. В. Борис Юрьевич // Православная энциклопедия. — М., 2003. Т. 6. ISBN 5-89572-010-2 — C. 74;
  • ПСРЛ. Т. 1. Стб. 324, 328, 330, 345, 349, 417; Т. 2. Стб. 339, 384, 390, 403, 415—417, 478—479, 488, 491, 493;
  • Пчелов Е. В. Генеалогия семьи Юрия Долгорукого // Ruthenica. Т. III. — Київ, 2004. — С. 68-79;
  • Сергий (Спасский). Месяцеслов. — Т. 3. — С. 552.