Перайсці да зместу

Кідзекша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Кідзекша
56°25′27″ пн. ш. 40°31′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Уладзімірская вобласць
Муніцыпальны раён Суздальскі раён[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1 тысячагоддзе
Першая згадка 1152
Вышыня цэнтра 115 м
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 118 чал. (2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 49231
Паштовы індэкс 601261
Код АКАТП 17254000049
Паказаць/схаваць карты
Кідзекша (Расія)
Кідзекша
Кідзекша

Кідзекша (руск.: Ки́декша) — сяло ў Суздальскім раёне Уладзімірскай вобласці Расіі, у складзе Сялецкага сельскага паселішча. Размешчана пры ўпадзенні ракі Каменкі ў Нерль, за 4 км на ўсход ад Суздаля.

У Кідзекшы захаваўся архітэктурны ансамбль XII—XVIII стагоддзяў, які ўключае ранні помнік уладзіміра-суздальскага дойлідства, першую белакаменную пабудову Паўночна-Усходняй Русі — царкву Барыса і Глеба (1152 год, значна перабудавана ў XVII стагоддзі, фрэскі XII стагоддзя), кубічны аднаглавы трохапсідны храм, манументальнае аблічча якога яшчэ блізкае да збудаванняў Ноўгарада і Пскова. Пазней да яго дадаліся помнікі, характэрныя для суздальскага дойлідства: Святыя вароты (канец XVII — пачатак XVIII стагоддзяў), якія вялі да спуску на раку, цёплая царква Святога Стэфана (1780), шатровая званіца (XVIII стагоддзе).

Царква Барыса і Глеба з 1992 года складовая частка аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля».

  1. https://33.rosstat.gov.ru/storage/mediabank/%D0%A2%D0%BE%D0%BC%201-%D0%BD.zip