Барыс Якаўлевіч Брэгвадзэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Барыс Якаўлевіч Брэгвадзэ
руск.: Бори́с Я́ковлевич Брегва́дзе
Э. Минченок (Ширин), Б. Брегвадзе (Ферхад). Балет «Легенда о любви».jpg
Дата нараджэння 19 сакавіка 1926(1926-03-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 2012(2012-03-28)[1] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Эма Мінчонак[d]
Адукацыя
Прафесія артыст балета, танцор, выкладчык універсітэта, балетны педагог, dancing master, харэограф
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Дружбы Ордэн «Знак Пашаны» медаль «Ветэран працы»
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Сайт bregvadze-boris.narod.ru

Барыс Якаўлевіч Брэгвадзэ (19 сакавіка 1926, Саратаў — 28 сакавіка 2012, Санкт-Пецярбург) — артыст балета і педагог, саліст Ленінградскага тэатра оперы і балета імя Кірава ў 1947—1967 гадах. Народны артыст РСФСР, прафесар, лаўрэат Сталінскай прэміі II ступені (1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Якаўлевіч Брэгвадзэ нарадзіўся 19 сакавіка 1926 года ў Саратаве. Першапачатковую балетную адукацыю атрымаў у Саратаўскім тэатральным вучылішчы. У 1944 годзе скончыў студыю пры Саратаўскім тэатры оперы і балета. У 1942—1946 гадах быў артыстам Саратаўскага тэатра оперы і балета.

У 1946—1947 гадах вучыўся ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы, у класе ўдасканалення педагога Б. В. Шаўрова, пасля чаго быў прыняты ў балетную трупу Ленінградскага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава. Танчыў на сцэне да 1967 года. У 1961 годзе, яшчэ да заканчэння сцэнічнай кар’еры, пачаў выкладаць у Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы.

У 1963 годзе скончыў Ленінградскі інстытут культуры імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «культурна-асветніцкая работа». У 1964 годзе стварыў і ўзначаліў інстытуцкую кафедру харэаграфіі, якой кіраваў аж да 2011 года. У 1984 годзе быў удастоены вучонага звання прафесара.

Акрамя таго, вёў пастановачную і педагагічную дзейнасць за мяжой. Выкладаў у Пражскай студыі балета (1970), Пражскім нацыянальным тэатры (1974, 1985, 1986, 1990), Венгерскім оперным тэатры (1979—1980), Нацыянальным оперным тэатры Фінляндыі (1981). У Пражскім нацыянальным тэатры аднавіў «Вечар балета».

Памёр 28 сакавіка 2012 года ў Санкт-Пецярбургу.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Boris Bregvadze // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.