Барыс Якаўлевіч Хесін
Выгляд
Барыс Якаўлевіч Хесін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у |
Барыс Якаўлевіч Хесін (28 ліпеня 1945, в. Сафронава, Борскі раён, Горкаўская вобласць, РСФСР) — беларускі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1967 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў станковым жывапісе і графіцы, пераважна ў тэхніках тэмперы і акварэлі. Асноўныя творы: «Слаўны горад Полацк» (1969), «Раніца» (1971), «Стары Віцебск» (1974), «Дзвіна» (1978), «Зімовы пейзаж» (1990), «Восень» (1993), «Вечар», «Стары Полацк» (абодва 1994), «Віцебск. У канцы зімы» (1999), нацюрморты. Работы вылучаюцца пластычнай лёгкасцю, складанай рытмікай кампазіцыі, выразнай дынамікай ліній з сакавітымі плямамі колеру.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).