Барыт
Барыт | |
---|---|
![]() | |
Формула | BaSO4 |
Прымесь | аксіды жалеза |
Сінгонія | Рамбічная (планаксіянальная) |
Колер | Часцей за ўсё белы ці бясколерны |
Колер рысы | Белая |
Бляск | Шкляны |
Цвёрдасць | 3 — 3,5 |
Шчыльнасць | 4,48 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,63 |
Бары́т[1] (ад стар.-грэч.: βαρύς — цяжкі), цяжкі шпат — мінерал з класа сульфатаў, сульфат барыю BaSO4.
Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Рамбічная сінгонія, ромба-дыпірамідальная. У чыстым выглядзе бескаляровы і празрысты ці белы, але звычайна афарбаваны прымешкамі аксідаў жалеза, сульфідамі і г. д. у самыя розныя колеры. Бляск шкляны, цвёрдасць 3—3,5 па шкале Моаса, шчыльнасць 4,3—4,7 г/см³, каэфіцыент праламлення 1,63. Спайнасць дасканалая па (001) і сярэдняя па (210). Прымесі свінцу, кальцыю, стронцыю[1]. Паходжанне гідратэрмальнае і гіперагеннае[1].
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Барыт выкарыстоўваецца ў растворах пры бурэнні свідравін, у якасці напаўняльніка ў папяровай, гумавай, лакафарбавай, цэментнай прамысловасці, у оптыцы, металургіі і інш.
Зноскі
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2). — С. 334.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Барыт на Вікісховішчы |
---|
- Барыт на Кристаллов. NET (руск.)
- Барыт у базе webmineral.com (англ.)