Бацька (фільм Срдана Голубавіча, 2020)
Выгляд
Бацька![]() | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарысты | |
У галоўных ролях |
|
Краіны | |
Год | люты 2020 і 2 снежня 2021[1] |
IMDb | ID 9048802 |
«Ба́цька» (сербск.: Отац / Otac) — мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Срдана Голубавіча[2].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Маленькае сербскае мястэчка. Сям’я рознарабочага Ніколы знаходзіцца на мяжы галечы. Пасля няўдалай спробы самагубства жонкі сацыяльныя службы забіраюць у Ніколы дваіх дзяцей, пакуль ён не дакажа, што ў стане іх утрымліваць. Нягледзячы на ўсе яго намаганні, спробы вярнуць дзяцей аказваюцца марнымі. Зразумеўшы, што ад мясцовых улад нічога не дамагчыся, Нікола вырашае адправіцца пешшу ў Бялград прасіць аўдыенцыі ў міністра. Ён не здаецца перад абліччам несправядлівасці і змагаецца за права аднаўлення бацькоўства[3].
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]- Горан Богдан
- Борыс Ісакавіч
- Нада Шаргін
- Міліца Янеўскі
- Мухарэм Хамзіч
- Айла Шанціч
- Вахід Джанкавіч
- Мілан Марыч
- Ёва Максіч
- Нікала Ракачэвіч
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі[4].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781 Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Otac (2020) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.
- ↑ Бацька (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2020. Праверана 31 снежня 2020.
- ↑ Otac — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 31 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бацька на сайце «Internet Movie Database» (англ.)