Перайсці да зместу

Башар Асад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Башар Асад
араб. بشار الأسد المخلوع‎[1]
19-ы прэзідэнт Сірыі[d]
17 ліпеня 2000 — 8 снежня 2024
Папярэднік Abdul Halim Khaddam[d]
Пераемнік De facto Leader of Syria[d]
камандзір
17 ліпеня 2000 — 8 снежня 2024

Нараджэнне 11 верасня 1965(1965-09-11)[2][3][…] (61 год)
Род Assad family[d]
Бацька Хафез Асад
Маці Аніс Махлуф[d]
Жонка Асма Асад[d][5]
Дзеці Hafez Bashar al-Assad[d], Zain al-Assad[d] і Kareem al-Assad[d]
Грамадзянства
Веравызнанне алавіт[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[6] і military administration[d][6]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Баасісцкая Сірыя
Род войскаў Syrian Arab Armed Forces[d], Syrian Army[d] і Syrian Republican Guard[d]
Званне маршал
Бітвы
Узнагароды
ордэн Дружбы кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна ланцуг ордэна Паўднёвага Крыжа ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Канстанцінаўскі ордэн Святога Георгія Royal Order of Francis I Order of Honor and Glory First Class Order of Honour and Glory Uatsamonga Order ордэн Вызваліцеля Grand Cordon of the National Order of the Cedar‎ Нацыянальны ордэн Кедра

Ордэн караля Абдэль Азіза[d]

Order of the Umayyads ордэн Заіда ордэн Ісламскай Рэспублікі Іран Order of Civil Merit of the Syrian Arab Republic Order of Military Merit (Syria) Order of Bravery Devotion Order medal "For training"

Карумпаваная асоба года[d] (2024)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Башар Хафез аль-Асад (араб. بشار حافظ الأسد‎; нар. 11 верасня 1965(1965-09-11)[2][3][…], Дамаск, Сірыя[4]) — сірыйскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, 16-ы прэзідэнт Сірыі (2000—2024). Пераабраны ў 2007, 2014 і 2021 гадах.

Нарадзіўся 11 верасня 1965 года ў Дамаску ў сям’і камандуючага сірыйскімі ВПС і СПА брыгаднага генерала Хафеза Асада, які стаў пазней прэзідэнтам Сірыі.

Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у элітным араба-французскім ліцэі «Хурыя» у Дамаску. У 1982 годзе завяршыў навучанне ў ліцэі і атрымаў ступень бакалаўра, а ў 1988 годзе з чырвоным дыпломам скончыў медыцынскі факультэт Дамаскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Урач-афтальмолаг», пасля чаго працаваў у ваенным шпіталі Тышрын ў прыгарадзе Дамаска.

У 1991 годзе (па іншых дадзеных — у 1992 годзе) з’ехаў на стажыроўку ў Вялікабрытанію — у афтальмалагічны цэнтр Western Eye Hospital пры бальніцы Святой Марыі, размешчанай у раёне Падынгтан ў Лондане. За мяжой Асад узяў сабе псеўданім, каб ніхто не ведаў, што ён сын сірыйскага прэзідэнта. Ён удзельнічаў у міжнародных навуковых сімпозіумах і аддаваў перавагу праводзіць час у коле сірыйскіх інтэлектуалаў. Акрамя афтальмалогіі, захапляўся інфарматыкай.

Першапачаткова сваім пераемнікам на пасадзе кіраўніка дзяржавы Хафез Асад бачыў свайго старэйшага сына Басіля, але той загінуў у 1994 годзе ў аўтакатастрофе. Пасля гібелі брата Башар вярнуўся ў Сірыю. Ён паступіў у ваенную акадэмію ў сірыйскім горадзе Хомс і ў 1995 годзе ў званні капітана ўжо камандаваў танкавым батальёнам, затым узначальваў Рэспубліканскую гвардыю. У студзені 1999 года яму было прысвоена званне палкоўніка.

На чале дзяржавы

[правіць | правіць зыходнік]

Хафез Асад памёр 10 чэрвеня 2000 года ад сардэчнай недастатковасці. На наступны дзень пасля смерці сірыйскага лідара выканаўца абавязкаў прэзідэнта Сірыі, першы віцэ-прэзідэнт Хадам прысвоіў Башару Асаду званне генерал-лейтэнанта і прызначыў яго вярхоўным галоўнакамандуючым арміі. Сірыйскі парламент змяніў канстытуцыю, знізіўшы мінімальны ўзрост кандыдата ў прэзідэнты з 40 да 34 гадоў адмыслова для абрання на гэтую пасаду Башара Асада.

20 чэрвеня на з’ездзе кіруючай партыі Баас Башар Асад быў абраны генеральным сакратаром і вылучаны адзіным кандыдатам у прэзідэнты, а праз тыдзень яго кандыдатура была адобрана парламентам. 10 ліпеня ў краіне прайшоў рэферэндум, па выніках якога Башар Асад быў абраны прэзідэнтам Сірыі, набраўшы 97,29 % галасоў.

27 мая 2007 года ў Сірыі прайшоў чарговы рэферэндум па перавыбранні Асада кіраўніком дзяржавы. У выбарчы бюлетэнь было ўключана толькі адно пытанне: «давяраеце вы кіраванне краінай Башару Асаду да 2014 года?». Па выніках рэферэндуму Башар Асад быў пераабраны на другі тэрмін, набраўшы 97,62 % галасоў.

Адхіленне ад улады

[правіць | правіць зыходнік]

8 снежня 2024 года, у сувязі з наступленнем паўстанцаў і падзеннем Дамаска, пакінуў Сірыю[7] і збег у Расію[8].

11 жніўня 2026 года крымінальны суд у Дамаску завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання за злачынствы, учыненыя за гады грамадзянскай вайны[9].

  1. 1 2 Тука Г. Б. Миротворець — 2014. Праверана 28 красавіка 2026.
  2. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  3. 1 2 Baschar al- Assad // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 EUR-Lex — 2001. — С. 2. Праверана 8 снежня 2024.
  5. ↑ https://www.theguardian.com/world/2001/jan/03/1
  6. 1 2 https://www.rbc.ru/politics/08/12/2024/6755db779a7947c2bba5fbc9
  7. ↑ Syria latest: Rebels capture Damascus, saying President Assad has fled (англ.). BBC News. Праверана 8 снежня 2024.
  8. ↑ Асад в Москве и безопасность российских баз. Что сказал источник в Кремле (руск.)
  9. ↑ Bashar al-Assad, Atef Najib sentenced to death in landmark Syria trial (англ.). Al Jazeera. Праверана 16 жніўня 2026.
  • Богдан С., Пабеданосцава Кая А., Сірыя: сакрэт Асадаў // Наша гісторыя, № 2, 2018, с. 70 — 75. ISBN 2617—2305