Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бегчы з Эльсінора альбо Гамлет навыварат
Жанр трагіфарс
Аўтар Віктар Понізаў
Рэжысёр Сяргей Паўлюк
Харэограф Уладзіслава Белазоранка
Сцэнаграфія Сяргей Паўлюк
Кампанія РТБД
Працягласць 135 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 2013

Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат — спектакль з рэпертуара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў жанры трагіфарса, пастаўлены ўкраінскім рэжысёрам Сяргеем Паўлюком паводле п'есы ўкраінскага аўтара Віктара Понізава «Бегчы з Эльсінора».

Прэм'ера адбылася 16 мая 2013.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Анонс спектакля на сайте РТБД [1]:

Знакаміты твор сусветнай драматургіі «Гамлет» Уільяма Шэкспіра натхніў украінскага драматурга Віктара Понізава на новае прачытанне. Атрымаўся Гамлет навыварат.

Праз 400 гадоў героі адной з самых крывавых п'ес аўтара ўзбунтаваліся і вырашылі пад кіраўніцтвам Гамлета ісці насуперак сюжэту, не падпарадкоўваючыся радку, «што напісаў Уіл пракляты». Яны стаміліся ад кровапраліцця і помсты і мараць жыць сваім жыццём па-за сюжэтам. У выніку нявінная гульня ператвараецца ў страшную трагедыю.

Усё ўжо прадвызначана, лёс не змяніць? Нямы крык галоўнага героя Гамлета «Быць альбо не быць?» становіцца асноўным пытаннем для ўсіх, хто насяляе Эльсінор. А ці не прасцей за ўсё — бегчы адсюль?

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова спектакль "Гамлет" паводле п'есы Віктара Понізава "Бегчы з Эльсінора" быў пастаўлены ў Херсонскім абласным акадэмічным музычна-драматычным тэатры імя Н. Куліша ў 2010 годзе. Гэта была супольная пастаноўка рэжысёра Сяргея Паўлюка і рэжысёра па пластыцы Уладзіславы Белазоранка.

У Беларусі спектакль з'явіўся дзякуючы творчым сувязям між РТБД і ХААМДТ, якія ўсталяваліся пасля ўдзелу РТБД ў міжнародным тэатральным фестывалі "Мельпамена Таўрыі", дзе тэатр удзельнічаў са спектаклем "Адвечная песня"; а таксама праз асабістую ініцыятыву Ігара Сігава, тагачаснага дырэктара РТБД.

Апрача Херсона і Мінска, Сяргей Паўлюк ставіў спектакль паводле п'есы Віктара Понізава і ў Румыніі. Але гэтыя пастаноўкі не былі звычайнымі "пераносамі" спектакляў. У кожнай краіне спектакль ствараўся наноў, мяняўся ў залежнасці ад рэгіёна. У РТБД рэжысёр працаваў з мастаком-пастаноўшчыкам Аленай Ігрушай, якая ўнесла свае карэктывы ў сцэнаграфію. Паводле словаў рэжысёра, ва Украіне ён ставіў спектакль пра ўкраінцаў, у Румыніі - пра румын, у Беларусі - пра беларусаў. [2]:

Творчы склад[правіць | правіць зыходнік]

Дзеючыя асобы і выканаўцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гертруда — Анастасія Баброва, Ганна Палупанава
  • Гамлет — Кірыл Навіцкі
  • Гарацыо — Мікалай Стонька
  • Лаэрт — Марат Вайцяховіч
  • Афелія — Вольга Скварцова, Ганна Семяняка, Гражына Янулевіч
  • Кароль — Канстанцін Воранаў
  • Клаўдзій — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў
  • Палоній — Сяргей Шымко, Віктар Багушэвіч
  • Разэнкранц — Ілля Ясінскі
  • Гільдэнстэрн — Дзмітрый Давідовіч
  • Смерць — Марыя Пятровіч
  • Марцэл — Сяргей Здаранкоў

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Спектакль на сайце РТБД(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 25 снежня 2014.
  2. Інтэрв'ю с рэжысёрам С. Паўлюком.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]