Беднасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беднасць
Бясхатні мужчына ў Таронта, Канада

Бе́днасць — дэфіцыт або адсутнасць пэўнай сумы матэрыяльнай маёмасці або грошай. Беднасць уяўляе сабой шматгранны панятак, які можа ўключаць у сябе сацыяльныя, эканамічныя і палітычныя элементы. Абсалютная беднасць, ускрайняя беднасць або галеча ставяцца да поўнай адсутнасці сродкаў, неабходных для задавальнення асноўных асабістых патрэбаў, як то прадукты харчавання, адзенне і жыллё[1].

Парог, пры якім вызначаецца абсалютная беднасць лічыцца прыкладна так жа, незалежна ад месца пражывання або часу існавання чалавека. З іншага боку, адносная беднасць мае месца ў той ці іншай краіне, калі чалавек не здольны дасягнуць мінімальнага ўзроўня жыцця, у параўнанні з астатняй часткай насельніцтва гэтай краіны. Такім чынам, парог, пры якім вызначаецца адносная беднасць вар’іруецца ад адной краіны да іншай або ад аднаго грамадства да іншага[2].

Забеспячэнне асноўных патрэбаў можа быць абмежавана няздольнасцю ўрада прадастаўляць паслугі праз карупцыю, ухіленне ад выплаты падаткаў, запазычанасці і крэдытных умоў, і ад уцечкі мазгоў у сферы аховы здароўя і спецыялістаў у галіне адукацыі. Стратэгіі павелічэння даходаў, каб зрабіць асноўныя патрэбы больш даступнымі, як правіла, уключаюць у сябе сацыяльнае забеспячэнне, прадастаўленне эканамічнай свабоды і фінансавых паслуг[3].

Скарачэнне беднасці па-ранейшаму з’яўляецца сур’ёзнай праблемай і мэтай для шматлікіх міжнародных арганізацый, як то Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Сусветны банк.

Зноскі

  1. «Poverty». UNESCO.
  2. Sabates, Ricardo (2008). «The Impact of Lifelong Learning on Poverty Reduction». IFLL Public Value Paper 1. Latimer Trend, Plymouth, UK: 5–6. ISBN 978 1 86201 3797.
  3. «Causes of Poverty». Global Issues

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]