Перайсці да зместу

Бедржых Фрыда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бедржых Фрыда
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, тэатральны крытык, драматург, школьны настаўнік
Дата нараджэння 1 ліпеня 1855(1855-07-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1918(1918-10-15)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Бажэна Фрыдава[d]

Бе́држых Фры́да (чэшск.: Bedřich Frída; 1 ліпеня 1855, Сланы — 15 кастрычніка 1918, Сланы) — чэшскі перакладчык і тэатральны крытык.

Скончыў філасофскі факультэт Карлава ўніверсітэта. З 1879 г. выкладаў у пражскай вышэйшай жаночай школе. Быў жанаты з сястрой пісьменніка і перакладчыка Ёзефа Вацлава Сладака, даводзячыся пры гэтым братам паэту і перакладчыку Яраславу Врхліцкаму. У адрозненне ад Сладака Фрыда, як і Врхліцкі, сканцэнтраваўся на працы з раманскімі мовам.

Фрыду належаць пераклады больш за 90 празаічных сачыненняў, выдадзеных асобна ці апублікаваных у перыёдыцы (перш за ўсё, у часопісе «Лумір»), — сярод іх, напрыклад, раман Эміля Заля «Разгром» (чэшск.: Zkáza, апублікаваны па-чэшску ў тым жа 1892 г., што і па-французску), «Уарда» Георга Эберса, «Знакаміты доктар Матэус» Эркмана-Шатрыяна, навелы Тэафіля Гацье, Анарэ дэ Бальзака, Праспера Мерымэ, Гі дэ Мапасана і інш. Акрамя таго, для Нацыянальнага тэатра пераклаў больш за 60 п’ес — у тым ліку вадэвіль Эжэна Лабіша «Любы Селімар», трагедыю Віторыа Альф’еры «Філіп», п’есы Віктар’ена Сарду, Дзюма-сына і інш.

Зноскі

  1. а б Bedřich Frída // The Fine Art Archive Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u sv. Vojtěcha, sign. VO Z12, s. 142
  5. BillionGraves — 2011.