Анарэ дэ Бальзак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анарэ дэ Бальзак
Honoré de Balzac
Honoré de Balzac (1842) detail.jpg
Анарэ дэ Бальзак
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Анарэ Бальса
Псеўданімы Horace de Saint-Aubin[1], Lord R’Hoone, Viellerglé і Saint Aubin[1]
Дата нараджэння 20 мая 1799(1799-05-20)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1850(1850-08-18)[7][2][…] (51 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Bernard-François Balzac[d]
Маці Anne-Charlotte-Laure Sallambier[d]
Жонка Эвеліна Ганская
Дзеці Marie-Caroline Du Fresnay[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, літаратурны крытык, пісьменнік, празаік, журналіст, мастацкі крытык, эсэіст, драматург
Гады творчасці 1829 — цяп. час
Кірунак рэалізм
Мова твораў французская мова
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Подпіс Honoré de Balzac signature c1842-43.svg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Анарэ́ дэ Бальза́к[9] (фр.: Honoré de Balzac [ɔnɔʁe də balˈzak]; 20 мая 1799, Тур — 18 жніўня 1850, Парыж) — французскі пісьменнік, пачынальнік рэалізму.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Не мае ніякіх роднасных адносін з французскім пісьменнікам Жану-Луі Гез дэ Бальзакам (1597—1654). Імя пры нараджэнні — Анарэ Бальса; часціцу «дэ», якая азначае прыналежнасць да дваранскага роду, пачаў выкарыстоўваць каля 1830 года, таксама змяніў прозвішча для мілагучнасці.

Вучыўся ў Вандомскім каледжы; у 1819 скончыў парыжскую Школу права, адначасова праслухаў курс літаратуры ў Сарбоне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы твор — класіцыстычная трагедыя ў вершах «Кромвель» (1820). Поспех і прызнанне прыйшлі з выхадам гістарычнага рамана «Шуаны» (1829). Прыярытэтам эстэтычнай сістэмы пісьменніка стаў матэрыяльны свет і будзённае жыццё. Гэта выходзіла па-за межы рамантыэму, які панаваў у літаратуры да 1830-х г. Аднак традыцыі рамантычнага мастацтва заўсёды прысутнічалі ў творчасці Бальзака, выяўляліся пры адлюстраванні ўсёпаглынальнай страсці герояў.

Назіральнасць і празорлівасць пісьменніка дазволілі зразумець галоўную тэвдэнцыю эпохі — эканамічнае пераразмеркаванне багацця, уласнасці і выхад на авансцэну новых уладароў жыцця — фінансістаў, спекулянтаў, ліхвяроў, дзялкоў, якія вырашалі лёс грамадства, стваралі жывую гісторыю. Так нарадзіліся вобразы Габсэка, Грандэ, Гарыо, Нусінгена.

Адчуванне свету ў яго цэласнасці і ўнутранай узаемазвязанасці прывяло Бальзака ў 1834 да задумы стварыць «грандыёзны раман пра грамадства», людзей і падзеі ХІХ ст., якая рэалізавана ў вялізным цыкле раманаў і навел (каля 100) пад назвай «Чалавечая камедыя» пра Францыю перыяду Рэстаўрацыі і Ліпеньскай манархіі. Вылучаюцца 3 яго часткі (эцюды). «Эцюды звычаяў» падзяляліся на сцэны прыватнага («Габсэк», 1830; «Трыццацігадовая жвнчына», 1831-34, канчатковая рэд. 1842; «Бацька Гарыо», 1834-35, і інш.), правінцыяльнага («Яўтенія Грандэ», 1833; «Музей старажытнасцяў», 1836-38; «Страчаныя ілюзіі», 1837-43, і інш.), парыжскага («Бляск і ўбоства куртызанак», 1838-47; «Кузіна Бэта», 1846; «Кузэн Понс», 1847, і інш.), ваеннага («Шуаны» і інш.), палітычнага («Цёмная справа», 1841, і інш.) і вясковага («Вясковы лекар», 1833, і інш.) жыцця. «Філасофскія эцюды» склалі «Шчыгрынавая скура» (1830-31), «Элексір даўгалецця» (1830), «Пошукі абсалюту» (1834) і інш. У «аналітычныя эцюды» ўвайшлі «Фізіялогія шлюбу» (1829), «Дробныя нягоды сямейнага жыцця» (1845-46) і інш. Творы аб’ядноўваліся агульнымі героямі, якія ўяўлялі сабой розныя тыпы: узроставыя, прафесійныя, сацыяльныя, маральныя, псіхалагічныя і г.д.

Бальзак абараняў манархію, каталіцызм і адначасова захапляўся буржуазным прагрэсам. Аднак ніхто лепш за яго не паказаў эаганы грамадства, у якім грошы і асабісты інтарэс вынішчаюць усё лепшае, натуральнае з чалавечых адносін і здольныя ператварыць чалавека ў монстра. Творчая манера Бальзака вызначаецца апісальнасцю, стыль — дэталёвасцю, жывапіснасцю.

Яму належаць таксама збор навел «Свавольныя апавяданні» (1832-37), п’есы («Мачаха», 1848, і інш.), крытычныя артыкулы («Эцюд пра Бейля», прадмова да «Чалавечай камедыі» і інш.).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Габсэк. — Мн., 1993;
  • Габсэк. Бацька Гар’ё / Перакл. У. Палупанава, А. Дынько. — Мн., 1996. (серыя «Школьная бібліятэка» Выд. «Мастацкая літаратура»).

Таксама беларускія пераклады А. дэ Бальзака друкаваліся ў 1930-х гг.[10]:

  • Габсек / Бальзак. — Менск [Мінск] : Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, Мастацкая літаратура, 1937. — 105 с. — (Бібліятэка пачынаючага чытача).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Honore de Balzac // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Honoré de Balzac // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 5,0 5,1 Резник Р. А. Бальзак Оноре де // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. Мірбо A. La Mort de Balzac — 1989. Праверана 5 ліпеня 2017.
  8. A. Henry Le Père Lachaise historique, monumental et biographiqueParis: chez l'auteur, 1852. — P. 103. — 116 с.
  9. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.2., Мн., 1996, С.264.
  10. Гілевіч Н. Пакуль маё дзіця…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гілевіч Н. Пакуль маё дзіця прыбягае ў слязах… // Гілевіч Н. / Любоў прасветлая. Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове. — Мн., 1996;
  • Maurois A. Prométhée ou la vie de Balzac, Hachette. — 1965.