Безанузану
Выгляд
Безанузану (Bezanozano) | |
Агульная колькасць | 178 тыс. (2011 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Мадагаскар |
Мова | малагасійская |
Рэлігія | культ продкаў, шаманізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | іншыя малагасійцы |
Безануза́ну (малагас. Bezanozano, літаральна "шмат касічак") — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць лясны рэгіён Мадагаскара паміж землямі мерына і бецымісарака. Агульная колькасць - 178 тыс. чал.[1]
Безанузану сфарміраваліся як этнічная група ў XVII ст. пад кіраўніцтвам манархаў Ранантуана і Андрыямалазабе. У кан. XVIII ст. былі падначалены Андрыямпуінімерынам і ўвайшлі ў склад Каралеўства Мадагаскар.
Безанузану размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы, які ў наш час хутка выціскаецца гаворкамі Цэнтральнага Мадагаскара.
Распаўсюджаны традыцыйныя культы і хрысціянства.