Бейлік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Турцыі Гісторыя Турцыі
Герб Турцыі
Сельджукі
Канійскі султанат
Турэцкія бейлікі
Асманская імперыя
Сеўрскі мірны дагавор
Вайна за незалежнасць
Лазанскі мірны дагавор
Кемалізм
Сучасная Турцыя

Партал «Турцыя»

Бейлі́к (турэцк.: beylik) — у цюркскіх землях (у асноўным у Анатоліі сельджукскага і раннеасманскага перыяду (XI—XVI стагоддзя) і Крыму ардынскага і ханскага часу) невялікае феадальнае валоданне, кіраванае беем. Бейлікі ўпершыню ўтварыліся ў Анатоліі у канцы XI стагоддзя. Больш шырокае распаўсюджанне бейлікі атрымалі ў ходзе распаду Канійскага султанату ў другой палове XIII стагоддзя.

Пасля паразы візантыйцаў у бітве пад Манцыкертам у 1071 сельджукі (галіна агузаў) захапілі Анатолію. Быў заснаваны султанат з цэнтрам у Коньі. Сельджукскія плямёны пад кіраваннем бееў пачалі засяляць тэрыторыю сучаснай Турцыі, прызнаючы ўладу султана ў Коньі.

Уварванне манголаў з усходу(руск.) бел. прывяло да паслаблення султана ў Коньі. Гэта прывяло да таго, што многія беі сталі фактычна незалежнымі ад султанату.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыжов К. Все монархи мира.