Сеўрскі мірны дагавор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сеўрскі мірны дагавор
Дата падпісання 10 жніўня 1920
Месца падпісання Сеўр, Францыя
Падпісалі Цэнтральныя дзяржавы
 Асманская імперыя

Саюзныя Дзяржавы
Францыя Францыя
 Каралеўства Італія

 Японская імперыя
 Вялікабрытанія
Умовы Ратыфікацыя Асманскай імперыі і трох галоўных союзных дзяржаў
Мовы французская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Турцыі Гісторыя Турцыі
Герб Турцыі
Сельджукі
Канійскі султанат
Турэцкія бейлікі
Асманская імперыя
Сеўрскі мірны дагавор
Вайна за незалежнасць
Лазанскі мірны дагавор
Кемалізм
Сучасная Турцыя

Партал «Турцыя»
Прапаноўваемы па Сеўрскаму дагавору падзел Турцыі. Светла-жоўтым паказана тэрыторыя, якая павінна была адысці Турцыі; цёмна-жоўтым — тэрыторыя Курдыстана, блакітным — тэрыторыя, адыходзячая да Арменіі, сінім — Грэцыі. Заштрыхаваныя зоны ўплыву Вялікабрытаніі (чырвоным), Францыі (бэзавым) і Італіі (зялёным) і міжнародная дэмілітарызаваная зона праліваў.

Сеўрскі мірны дагавор, Сеўрскі мір (турэцк.: Sevr Antlaşması) — адзін з дагавораў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы, стварэнне якой азнаменавала завяршэнне Першай сусветнай вайны. Падпісаны 10 жніўня 1920 года ў горадзе Сеўр (Францыя) краінамі Антанты і дзяржавамі, якія далучыліся да іх (Італіяй, Японіяй, Бельгіяй, Грэцыяй, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў, Хіджазам, Чэхаславакіяй і Арменіяй), з аднаго боку, і ўрадам Асманскай імперыі — з другога. Да часу падпісання дагавора значная частка Турцыі ўжо была акупаваная войскамі дзяржаў Антанты.

Умовы дагавора[правіць | правіць зыходнік]

У аснову Сеўрскага мірнага дагавора былі пакладзены ўмовы англа-французскага пагаднення Сайкса-Піко (1916) і рашэнні канферэнцыі дзяржаў у Сан-Рэма (1920).

Па Сеўрскаму міру колькасць турэцкай арміі не магла перавышаць 50000 байцоў. Над фінансамі Турцыі ўсталёўваўся міжнародны кантроль. Далей, Турцыя страчвала шэраг перш захопленых сельджукамі і асманамі тэрыторый:

Мяжа паміж Турцыяй і Арменіяй, вызначаная прэзідэнтам ЗША Вудра Вільсанам.
  • Турцыя прызнавала Арменію як «свабодную і незалежную дзяржаву». Турцыя і Арменія згаджаліся падпарадкавацца прэзідэнту ЗША Вудра Вільсану па арбітражу граніц у межах вілаетаў Ван, Бітліс, Эрзурум і Трапезунд і прыняць яго ўмовы адносна доступу Арменіі да Чорнага мора (праз Батумі). Праз тэрыторыю Грузіі планавалася пабудаваць чыгунку да Батумі, акрамя таго, Арменіі прадастаўлялася гарантыя транзітных прывілеяў і арэнда часткі батумскага порта.
  • Арменія, Грузія і Азербайджан павінны былі ўсталяваць свае ўзаемныя мяжы шляхам прамых перамоў паміж гэтымі дзяржавамі, а пры немагчымасці дасягнуць згоды шляхам пасярэдніцтва саюзных дзяржаў.
  • Меркавалася таксама стварэнне незалежнага Курдыстана, межы якога павінны былі вызначыць сумесна Англія, Францыя і Турцыя.

Тым самым Сеўрскі дагавор афіцыйна афармляў падзел арабскіх і еўрапейскіх уладанняў Асманскай імперыі. Сеўрскі дагавор быў успрыняты ў Турцыі як несправядлівы і «каланіяльны», як відавочная праява няздольнасці султана Мехмета VI абараняць нацыянальныя інтарэсы. Вялікі нацыянальны сход Турцыі (створаны ў красавіку 1920 года ў Ангоры, цяпер Анкара) адмовіўся ратыфікаваць дагавор.

Грэчаскі плакат, прысвечаны аднаўленню гістарычных межаў Грэцыі. На партрэце — Венізелас

22 лістапада 1920 года прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан уносіць на разгляд саюзнікаў арбітражную прапанову, па якой Турцыя павінна перадаць Арменіі тэрыторыю плошчай 103 599 км²: дзве траціны вілаетаў Ван і Бітліс, амаль увесь вілает Эрзурум, большую частку вілаета Трапезунд, у тым ліку і порт. Аб’яднаўшыся з існуючай у Закаўказзі Рэспублікай Арменіяй, незалежная аб’яднаная Армянская дзяржава валодала б тэрыторыяй з плошчай у сукупнасці звыш 150 тыс. км², з выхадам да Чорнага мора. Аднак гэта рашэнне ўжо не мела значэння, паколькі ў верасні 1920 года Турцыя пачынае буйнамаштабнае ўварванне ў Арменію, войскі Мустафы Кемаля (будучага Атацюрка), захапіўшы Карс, Александропаль, у канцы лістапада 1920 года пагражалі самому існаванню Арменіі. На працягу двух наступных гадоў кемалісты (актыўна падтрыманыя бальшавікамі) умацоўвалі свае ваенныя сілы. У якасці першага кроку было зроблена новае наступленне на Арменію. Адначасова турэцкая армія здолела выбіць з Малай Азіі[1] грэчаскія войскі і падавіць супраціўленне курдаў; таксама французы былі выбітыя з Кілікіі; італьянцы, якія сталі да таго часу саюзнікамі кемалістаў, сышлі з паўднёва-заходняга ўзбярэжжа краіны, прычым урад у Канстанцінопалі заставаўся ў становішчы бяздзейнага назіральніка. 11 кастрычніка 1922 года ў партовым горадзе Муданья на Мармуровым моры было заключана новае перамір’е паміж Турцыяй і Антантай; да падпісання гэтага пагаднення султанскі ўрад не быў нават запрошаны.

1 лістапада султанат наогул быў скасаваны, султан Мехмет VI застаўся толькі ў званні халіфа (духоўнага кіраўніка мусульман), а неўзабаве (17 лістапада) пакінуў краіну на борце англійскага карабля «Малая». На наступны дзень яго пазбавілі і звання халіфа.

Сеўрскі дагавор, які фактычна так і не ўступіў у сілу, дэ-юрэ цалкам перастаў дзейнічаць пасля перагляду яго ўмоў на Лазанскай канферэнцыі 1923 года (Лазанскі мірны дагавор).

Тэрыторыі, адабраныя ад Асманскай імперыі па Сеўрскаму дагавору[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржавы-набытчыкі Плошча Насельніцтва
Вялікабрытанія 915 000 км² 3 900 000
Францыя 160 000 км² 3 000 000
Арменія 95 000 км² 1 400 000
Грэцыя 29 000 км² 950 000
Смірна 20 000 км² 1 000 000
Усяго 1 219 000 км² 10 250 000

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дроговоз И. Г. Турецкий марш: Турция в огне сражений / Под ред. А. Е. Тараса. — Мн.: Харвест, 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сеўрскі мірны дагавор 1920 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 356. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
  • F. Schevill. The history of the Balkan Peninsula from the earliest times to the present. — New York: Harcourt, Brace and Company, 1922. [Существуют репринты, некоторые с измененным названием: ISBN 0-405-02774-5, ISBN 0-8369-5908-6, ISBN 0-88029-697-6, ISBN 1-125-56548-9 и др.]
  • S. Kostova (сост.). Rulers of the Ottoman Empire. The sultans of the Osman Gazi dynasty. — Sophia: KIBEA publishing co., 2003. ISBN 954-474-329-4.
  • Дополненіе къ энциклопедическому словарю // Ф. Павленковъ. Энциклопедическій словарь. — Нью-Йорк, 1956 (перепечатка с изменениями и дополнениями 5-го издания, СПб., 1913).
  • Энциклопедический словарь. Т. 3. — М.: Гос. науч. изд-во «Большая советская энциклопедия», 1955.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]