Перайсці да зместу

Румскі султанат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяржава Сельджукідаў)
Гістарычная дзяржава
Канійскі султанат
Сельджукскі султанат
перс.: سلجوقیان روم
1077 — 1307

Сталіца
Мова(ы) сярэднегрэчаская мова[d], персідская, Old Anatolian Turkish[d] і Proto-Oghuz[d]
Афіцыйная мова персідская
Рэлігія іслам
Плошча
  • 400 км²
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Румскі султанат, у еўрапейскай гістарыяграфіі Канійскі султанат або Іканійскі султанат, таксама Сельджукскі Рум (перс.: سلجوقیان روم Saljūqiyān-i Rūm) — феадальная дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Існавала ў 11—12 ст.

Узнікла ў сярэдзіне 11 ст. у выніку заваёў цюркаў-агузаў (сельджукаў) на чале з дынастыяй Сельджукідаў. Спачастку ў склад дзяржавы ўвайшлі Харасан, Харэзм, Заходні Іран, Азербайджан і Ірак. Да канца 11 ст. былі заваяваныя Арменія, Малая Азія, Сірыя, Палесціна, былі падпарадкаваны Грузія, Шырван і Маверанахр. У дзяржаве склалася сістэма феадальнага землеўладання на аснове ікта — умоўнага падаравання султанам зямельных надзелаў за вайсковую службу. З канца 11 ст. слаба эканамічна і этнаграфічна звязаныя тэрыторыі дзяржавы сталі паступова адасабляцца. Сепаратысцкія імкненні буйных землеўладальнікаў і феадальныя міжусобіцы канчаткова падарвалі моц дзяржавы. У 1118 яна была падзелена паміж султанамі Махмудам і Санджарам, пасля смерці Санджара (1157). Дзяржава канчаткова распалася на шэраг дробных дзяржаў.