БелАЗ-7560
Выгляд
БелАЗ-7560 | |
---|---|
Вытворца | БелАЗ |
Месца вытворчасці | Жодзіна, Беларусь |
Гады выпуску | 2005—ц.ч. |
Вікісховішчы | на
БелАЗ-7560 — кар’ерны самазвал. Вырабляецца Беларускім аўтамабільным заводам з 2005 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы самазвал БелАЗ-75600 грузападымальнасцю 320 тон быў пабудаваны ў 2005 годзе. У лістападзе 2006 года ён быў уведзены ў эксплуатацыю на Бачацкім вугальным разрэзе (Кемераўская вобласць, Расія). Другі экзэмпляр быў выраблены ў 2007 годзе[1].
У 2010 годзе была прадстаўлена мадыфікацыя грузападымальнасцю 360 тон[2].
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- БелАЗ-75600: грузападымальнасць — 320 т., рухавік — Cummins QSK 78-C (2610 кВт/3500 к.с.);
- БелАЗ-75601 (2010 год[2]): грузападымальнасць — 360 т., рухавік — MTU 20V4000 (2800 кВт/3750 к.с.);
- БелАЗ-75602: грузападымальнасць — 360 т., рухавік — MTU 20V4000 (2800 кВт/3750 к.с.);
- БелАЗ-75603: грузападымальнасць — 360 т., рухавік — Cummins QSK 78-C (2610 кВт/3500 к.с.);
- БелАЗ-75604 (2014 год): грузападымальнасць — 360 т., рухавік — MTU 20V4000 (2800 кВт/3750 к.с.); адрозніваецца электрамеханічнай трансмісіяй пераменнага току расійскай вытворчасці ААТ «Сілавыя машыны»[3].
- БелАЗ-75605: грузападымальнасць — 360 т., рухавік — Cummins QSK 78-C (2610 кВт/3500 к.с.).
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]БелАЗ-75602 | БелАЗ-75603 | БелАЗ-75604 | БелАЗ-75605 | ||
---|---|---|---|---|---|
Эксплуатацыйная маса, т | 261 | ||||
Поўная маса, т | 621 | ||||
Аб’ём кузава, м³ | 139 (з «шапкай» 199) / 162,8 (з «шапкай» 218,1) | ||||
Грузападымальнасць, т | 360 | ||||
Магутнасць рухавіка, кВт (к.с.) | 2800 (3750) | 2461 (3300) / 2610 (3500) | 2800 (3750) | 2461 (3300) / 2610 (3500) | |
Круцільны момант, Нм | 15728 пры 1700 аб/хв | 13771 пры 1500 аб/хв | 15728 пры 1700 аб/хв | 13771 пры 1500 аб/хв | |
Удзельны расход паліва, г/ кВт*г | 198 | 201 | 198 | 196 / 201 | |
Трансмісія | электрамеханічная | ||||
Рэдуктар матор-калёс | планетарны, двухрадны | ||||
Цягавы электрарухавік | 1TB330-2GA03 | GST 2450-8 | 5GEB48A | ||
Цягавы генератар | YJ177B | TAD-8 | 5GTA39 | ||
Падвеска | пярэдняя | залежная | |||
задняя | на падоўжных рычагах з цэнтральным шарнірам | ||||
Тармазная сістэма | |||||
пярэдніх колаў | сухія, дыскавыя | ||||
задніх колаў | сухія, двухдыскавыя | ||||
стаяначны тормаз | дыскавы | ||||
дапаможны | электрадынамічнае тармажэнне цягавымі рухавікамі з прымусовым паветраным астуджэннем тармазных рэзістараў | ||||
Шыны | 59/80R63 | ||||
Макс. хуткасць, км/г | 64 | ||||
Радыус паварота, м | 17,2 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дмитрий Гладкий (2007-02-18). "Генералов карьеров теперь два"(руск.). abw.by. Архівавана з арыгінала 4 студзеня 2024. Праверана 2024-01-04.
- ↑ а б "БелАЗ создал первый опытный образец карьерного самосвала грузоподъемностью 360 т"(руск.). БелТА. 2010-04-23. Праверана 2024-01-04.
- ↑ Сергей Грищенко (2014-01-16). "На БЕЛАЗе изготовлена новая модификация 360-тонного карьерного самосвала"(руск.). abw.by. Праверана 2024-01-04.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой и еще больше // Автобизнес : газета. — 2005. — № 46 (584) от 17 ноября. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2013.
- Дадим стране угля!(руск.) // За рулём : часопіс. — 2007. — № 04. — С. 182-188.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карьерный самосвал серии 7560 (руск.). БелАЗ. Праверана 4 студзеня 2024.