Автобизнес
| Автобизнес | |
|---|---|
| | |
| URL | abw.by |
| Тып сайта | газета |
ABW.BY (раней – «Автобизнес», газета «Автобизнес-Weekly») — беларускі аўтамабільны інфармацыйны партал і аўтакласіфайд. Адзін з найстарэйшых профільных медыярэсурсаў Беларусі. З 1993 па 2018 год праект існаваў у фармаце штотыднёвай газеты, а з 2018 года цалкам перайшоў у лічбавы фармат.

Газетны перыяд (1993—2018)
[правіць | правіць зыходнік]Выданне было заснавана ў Мінску ў 1993 годзе пад назвай «Автобизнес-Weekly». Першы нумар выйшаў 11 лютага 1993 года. Першапачаткова газета спецыялізавалася на публікацыі прыватных аб’яў аб куплі-продажы аўтамабіляў і запчастак, а таксама падавала інфармацыю пра цэны на аўтарынках.
Акрамя камерцыйнай інфармацыі, выданне публікавала рэдакцыйныя матэрыялы: агляды аўтамабіляў, навіны заканадаўства, парады па эксплуатацыі і рамонце. На працягу 1990-х і 2000-х гадоў газета была адным з вядучых друкаваных выданняў аўтамабільнай тэматыкі ў Беларусі[1].
У 1994 годзе быў запушчаны звязаны з газетай часопіс «АБС», які спачатку выходзіў у чорна-белым, а потым і ў каляровым варыянце і выдавалася да 2008 года.
У 2006 годзе пачаў працу вэб-сайт abw.by. Першапачаткова рэсурс функцыянаваў як анлайн-версія друкаванага выдання, якая дублявала базу аб’яў, але пазней развіўся ў самастойны інфармацыйны партал.
У сувязі са змяненнем медыяспажывання і лічбавізацыяй рынку ў 2018 годзе было прынята рашэнне аб спыненні выпуску папяровай версіі газеты. Выданне цалкам засяродзілася на развіцці інтэрнэт-партала abw.by.

Сучасны этап (з 2018 года)
[правіць | правіць зыходнік]Пасля адмовы ад друкаванай версіі рэсурс працягнуў працу як класіфайд (дошка аб’яў) і навінавае СМІ.
У 2019 годзе abw.by прайшоў праз рэбрэндынг і атрымаў лагатып «Автобизнес»[2].
У снежні 2021 года ТАА «Банусторг», кампанія-ўладальнік abw.by, стала рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій[3].
У лістападзе 2023 года партал abw.by абвясціў пра прыпыненне дзейнасці[4].
17 студзеня 2024 года работа рэсурсу была адноўлена. Адбылася змена ўласніка і перазапуск праекта з абноўленай структурай кіравання[5].
У ліпені 2024 года быў праведзены рэбрэндынг праекта з «Автобизнеса» на ABW.BY, пасля чаго ён атрымаў актуальны выгляд і яркі аранжавы дызайн[6].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнымі напрамкамі працы партала з’яўляюцца:
інфармацыйны блок: штодзённая публікацыя навін аўтамабільнага свету, змяненняў у ПДР і заканадаўстве, аўтарскіх тэст-драйваў новых і ўжываных аўтамабіляў, рэпартажаў, экспертных матэрыялаў і спецыяльных праектаў;
класіфайд: база прапаноў аб продажы легкавых і грузавых аўтамабіляў, мотатэхнікі, спецтэхнікі, запчастак і паслуг;
сэрвісы : AI-пошук аўто, PRO-падпіска, праверка аўтамабіля па VIN, каталог мадыфікацый, паслугі аўтакампаній і інш.
Матэрыялы выдання рэгулярна цытуюцца іншымі беларускімі СМІ і агрэгатарамі навін.
Зноскі
- ↑ Verification. abw.by. Праверана 25 ліпеня 2026.
- ↑ Verification. abw.by. Праверана 25 ліпеня 2026.
- ↑ Бонусторг. www.park.by. Праверана 25 ліпеня 2026.
- ↑ Автомобильный портал ABW.BY прекращает свою работу – в чем причина (руск.). tochka.by (8 лістапада 2023). Праверана 25 ліпеня 2026.
- ↑ Verification. abw.by. Праверана 25 ліпеня 2026.
- ↑ Verification. abw.by. Праверана 25 ліпеня 2026.