Даўжыня цела каля 5,4—7,8 см, хваста 2,8—3,8 см, ступні 1,2—1,3 см; маса цела 6—13 г. Поўсць мяккая, кароткая, аксаміцістая, на спіне і баках вохрыста-шэрая, буравата-шэрая або чорна-бурая, на бруху белая (адсюль назва). Хвост адносна кароткі і патоўшчаны, на ім рэдкія доўгія валаскі. Вушы параўнальна вялікія, зубы белыя
Пашырана ў Заходняй і Сярэдняй Еўропе, сустракаецца на Украіне, Каўказе, у Закаўказзі, паўднёва-заходняй Сібіры, Казахстане, Сярэдняй Азіі. На Беларусі рэдкі від, арэал якога абмежаваны паўднёвым захадам, звяркоў адлоўлівалі на лясных высечках, зарослых хмызняком.
Белазубка белабрухая//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз. — С. 266.
Гричик В. В., Бурко Л. Д. Животный мир Беларуси. Позвоночные: учеб. пособие. — Мн.: Изд. центр БГУ, 2013. — 399 с. ISBN 978-985-553-128-0