Землярыйкавыя
| Землярыйкавыя | |||||||||||||||||||||||||||||
| Буразубка звычайная (Sorex araneus) | |||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Soricidae G. Fischer, 1817 | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Землярыйкі, землярыйкавыя (Soricidae) — сямейства млекакормячых з атрада Soricomorpha. Раней землярыек адносілі да атрада насякомаедных, цяпер састарэлага.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня цеяа 3,5—18 см, хваста 1—12 см, маса 1,2—150 г (самыя дробныя млекакормячыя). Вонкава нагадваюць мышэй, адрозніваюцца рухомым, выцягнутым у хабаток носам. Хвост доўгі з валасамі. Валасяное покрыва аксаміцістае, роўнае.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Выдзяляецца 21 род, каля 300 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Паўночнай Амерыцы і на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі. Большасць відаў вядзе наземны, падземны, некаторыя паўводны спосаб жыцця. Жывуць ад тундры да пустынь. На Беларусі 7 відаў з родаў белазубак, буразубак, кутор.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Размнажаюцца 1—3 разы на год. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі — шкоднікамі сельскай і лясной гаспадаркі.
Носьбіты інфекцый.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Землярыйкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 58. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).