Беланожка
Appearance
Беланожка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 139,9 м |
Даўжыня | 0,36 км |
Шырыня | 0,12 км |
Плошча | 0,05 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,95 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Беланожка — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 3 км на поўдзень ад вёскі Труды, у басейне ракі Сосніца.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,36 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
Размешчана сярод лесу. Вакол забалочаная пойма шырынёй ад 20 м на поўдні да 100 м на поўначы, пад хмызняком. На поўдні ўздоўж возера парослая лесам озавая града вышынёй 15 м.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта. Полоцк: план. Новополоцк: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2010. — 10 000 экз.
- Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)