Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (Віцебск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускае вольнае эканамічнае таварыства ў Віцебску. Існавала ў снежні 1825 — верасні 1841 гг.

Таварыства створана памешчыкамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў з мэтай абагульняць вопыт і павышаць прадукцыйнасць прыгонніцкай працы ва ўмовах развіцця капіталістычных адносін у аграрным сектары эканомікі, вывучаць дасягненні сельскагаспадарчай навукі ў Расіі і за мяжой і выкарыстоўваць іх ва ўмовах Беларусі. У яго склад акрамя памешчыкаў беларускіх губерняў уваходзіла некалькі членаў Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу разам з рускім эканамістам М. С. Мардінавым. Прэзідэнтам таварыства лічыўся генерал-губернатар Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерні М. М. Хаванскі. У 1820-я г. ў набытым маёнтку Залучоссе (каля Віцебска) была арганізавана ўзорная гаспадарка. У 1841 г. таварыства выдала ў Пецярбургу 1 нумар часопіса «Летопись Белорусского общества сельского хозяйства», дзе змешчаны яго статут, артыкулы пра вінакурства на Беларусі, пра спробы безадвальнай апрацоўкі глебы і плуг для гэтай мэты, парады па арашэнні лугоў, лячэнні і засцярозе жывёлы ад паморку і іншае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Верабей, М. В. Беларускае вольнае эканамічнае таварыства / М. В. Верабей // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. — С. 351.
  • Воробей, Н. В. О белорусском Вольном экономическом обществе: (Из истории экономической мысли в Белоруссии в первой половине XIX века) // Сборник научных работ Белорусского политехнического института. Вып. 68. — Мн., 1958.
  • Труды первого областного съезда сельских хозяев в гор. Двинске в 1903 г. — Витебск, 1904.