Беларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Беларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (БТАР) — добраахвотная прафесійная супольнасць анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў  (руск.) Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як у 1966 годзе ў Маскве было створана Усесаюзнае навуковае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (УНТАР), сталі стварацца навуковыя таварыствы анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў саюзных рэспублік.

Устаноўчая канферэнцыя Рэспубліканскага навуковага таварыства анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў БССР адбылася 2—3 верасня 1971 года ў Мінску.

У першае праўленне таварыства выбраны: Г. П. Аблам, Я. Б. Барысевіч, Г. М. Гецман, В. П. Яфімаў, Я. А. Жызнеўскі, А. Г. Захараў, С. В. Ісаенка, Ф. Б. Каган, І. З. Кляўзунік, М. П. Кавалёў, В. І. Казыра, Д. А. Кулак, В. В. Курэк  (руск.), Д. В. Мірутка, А. А. Плавінскі, К. Е. Рыбачанка, С. П. Рынейскі, У. У. Спас, С. З. Фрадкін, П. В. Цэдрык  (руск.) і В. М. Шынкарык. Пасля здабыцця незалежнасці Рэспублікі Беларусі на X Сусветным кангрэсе анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў у Гаазе ў 1992 годзе Беларускае навуковае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў прынята ў Еўрапейскае таварыства анестэзіёлагаў  (англ.) (ESA).

У 2007 годзе таварыства атрымала цяперашнюю назву — Беларускае таварыства анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў (БТАР).

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

БТАР вядзе актыўную адукацыйную дзейнасць. Пад яго эгідай праходзяць усе асноўныя канферэнцыі і з’езды па спецыяльнасці ў краіне, семінары Курса па еўрапейскай адукацыі ў анестэзіялогіі (CEEA) і іншыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам.

Актыўна супрацоўнічае з Еўрапейскім таварыстваў анестэзіёлагаў (ESA), Федэрацыяй анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў Расіі, а таксама з клінікай Маё  (руск.) (ЗША).

Вядзецца актыўная праца ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках з мэтай распаўсюджвання актуальнай прафесійнай інфармацыі, пасяджэнні БТАР транслююцца на канале Youtube.

З’езды анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў БССР і РБ[правіць | правіць зыходнік]

  • I з’езд — 28-29 мая 1981 года, Мінск
  • II з’езд — 5-6 снежня 1991 года, Мінск
  • III з’езд — 5-6 кастрычніка 1995 года, Віцебск
  • IV з’езд — 1-3 лістапада 2000 года, Гродна
  • V з’езд — 14-15 кастрычніка 2004 года, Гомель
  • VI з’езд — 13-14 мая 2008 года, Мінск
  • VII з’езд — 31 мая — 1 чэрвеня 2012 года, Брэст
  • VIII з’езд — 19-21 мая 2016 года, Мінск

Старшыні таварыства[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]