Іван Іванавіч Канус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Іванавіч Канус
Дата нараджэння 2 мая 1934(1934-05-02) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, вучоны
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Францыска Скарыны

Іва́н Іва́навіч Ка́нус (2 мая 1934, вёска Рыбалава, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі анестэзіёлаг-рэаніматолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1949 годзе скончыў 7 класаў Дзятлаўскай сярэдняй школы, паступіў у Баранавіцкую фельчарска-акушэрскую школу, якую скончыў у 1953 г. і быў прызваны на тэрміновую службу ў ваенна-марскі флот. Службу праходзіў на караблях Балтыйскага і Паўночнага флатоў на пасадзе фельчара. Дэмабілізаваны ў 1957 г., працаваў да 1958 фельчарам Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. З 1958 па 1964 гг. — вучоба ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце. Атрымаўшы дыплом урача-лячэбніка, накіраваны ў Беларускі навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. У перыяд вучобы ў Гродзенскім інстытуце працаваў анестэзіёлагам У 1-й гарадской клінічнай бальніцы горада Гродна.

З жніўня 1964 па май 1982 г. працаваў урачом анестэзіёлагам-рэаніматолагам НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Абараніў у 1978 г. кандыдацкую дысертацыю на тэму «Цячэнне наркозу і пасляаперацыйнага перыяду ў хворых на рак шыйкі маткі пры хірургічным і камбінаваным лячэнні».

З 1982 г. працаваў на кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі БелДІУУ на пасадзе асістэнта, а з 1990 г. па 2004 г. — загадчыкам кафедры. У 1990 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму. «Інтэграцыя і дыферэнцыяцыя інтэнсіўнай тэрапіі хворых з вострай нырачнай недастатковасцю рознай этыялогіі». У 1991 г. прысвоена званне прафесара.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны напрамак навуковай дзейнасці — анестэзіялагічнае забеспячэнне і інтэнсіўная тэрапія неадкладных і крытычных станаў.

Выпусціў 10 зборнікаў навуковых прац, дзве манаграфіі і камп'ютарная праграма. Апублікаваў 250 навуковых прац. Пад кіраўніцтвам І. І. Кануса абаронены 2 доктарскія і 7 кандыдацкія дысертацыі.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Канус Іван Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — С. 9.
  • К юбилею профессора Ивана Ивановича Кануса: биография отдельного лица // Медицинская панорама: рецензируемый научно-практический журнал для врачей и деловых кругов медицины. — 2009. — № 3. — С. 3—4.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]