Беларуская альтэрнатыўная арфаграфія (2005)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя» : перапрацаваны звод правілаў арфаграфіі альтэрнатыўнай літаратурнай нормы беларускай мовы (гл. «тарашкевіца», дзве нормы). Кніга выпушчаная ў Вільні ў 2005 годзе. Аўтарамі зводу з'яўляюцца 4 мовазнаўцы: Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зміцер Санько, Зміцер Саўка. У аснове зводу — праект Вячоркі (1995).

Прэзентацыя зводу ў Беларусі адбылася 23 траўня 2005 года[1]. Аўтары называюць сваю працу «спробай упарадкавання правапісу». Адна з адметнасцяў працы — у алфавіт дададзена літара ґ, якую аўтары называюць «факультатыўнай»[2]

Гэтую прапанову прынялі для выкарыстання такія выданні на «тарашкевіцы», як "Наша ніва"[Крыніца?], беларускія службы Радыё "Свабода" і Польскага радыё для замежжа, ARCHE (побач з афіцыйнай нормай). Стан прымання ў іншых СМІ або ў беларускай эміграцыі, застаецца няпэўным.

Зноскі

  1. Валянціна Аксак. У Менску прэзэнтавалі сучасны варыянт клясычнага беларускага правапісу// Радыё "Свабода". 23 траўня 2005
  2. Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Зьміцер Саўка. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. Вільня—Менск, 2005. — 160 с.