Беларуская служба Польскага радыё

From Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Беларуская служба Польскага радыё
Тып радыёстанцыя
Размяшчэнне Варшава (Польшча)
Ключавыя фігуры Ніна Баршчэўская (кіраўнік)
Матчына кампанія Польскае радыё
Сайт radyjo.net/4

Беларуская служба Польскага радыё вяшчае на беларускай мове з тэрыторыі Польшчы, уваходзіць у структуру Радыё Палонія - Праграмы для Замежжа грамадскага Польскага радыё.

Беларуская служба Польскага радыё заснавана 13 студзеня 1992, але першая перадача на беларускай мове выйшла ў эфір ужо 15 снежня 1991.

Паступова павялічыўся эфірны час: з 25 хвілін у першы год дзейнасці да 2,5 гадзін. Апрача кароткіх хваляў перадачы стала магчыма слухаць па спадарожніку і праз Інтэрнэт. Перадачы таксама рэтранслююцца станцыямі ў Літве.

У першы перыяд дзейнасці Беларуская служба Польскага радыё інфармавала слухачоў у Беларусі перадусім пра найважнейшыя падзеі з розных галін жыцця польскай дзяржавы, пра польска-беларускія ўзаемадачыненні, пра сітуацыю нацыянальных меншасцяў: беларускай у Польшчы і польскай у Беларусі. Разам са зменаю палітычнай сітуацыі ў Беларусі, з прыходам да ўлады прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, служба ўзяла на сябе дадатковы абавязак - паведамлення пра падзеі ў Беларусі ды пра трактоўку беларускіх уладаў міжнароднай грамадскай думкаю. Некаторая частка эфірнага часу прызнaчаецца таксама дасягненням беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе.

Беларуская служба Польскага радыё імкнецца наладзіць супрацоўніцтва з іншымі СМІ, якія працуюць на беларускай мове. У прыватнасці, ідзе супольная праца з Рэдакцыяй нацыянальных меншасцяў Радыё Беласток. Ажыццяўляліся агульныя праекты і з медыямі ў Беларусі: з радыёстанцыяй «Беларуская Маладзёжная», «Радыё 101,2», Радыё «Сталіца», а таксама з Беларускай службай Радыё «Свабода», з недзяржаўнай прэсай у Беларусі.

У склад рэдакцыі ўваходзяць: Анна Задрожна, Валера Саўко, Яланта Смялоўская, Тамаш Саевіч, Эльвіра Богдан-Сянкевіч, Наталля Грышкевіч-Шымковяк, Дзмітрый Гурневіч, Алена Пытэль, кіраўнік — Ніна Баршчэўская. Польскае Радыё мае сваіх карэспандэнтаў у абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Вільні.

Праграмы Беларускай службы Польскага радыё закранаюць пытанні палітыкі, эканомікі, адукацыі, культуры. Наладжана двухбаковая сувязь са слухачамі. Служба выдае бюлетэнь "Камунікат".

Дэклараванай місіяй Беларускай службы Польскага радыё з'яўляецца ліквідаваньня інфармацыйнай блакады ў Беларусі, прыбліжэнне вобразу сучаснай Польшчы, выхаванне пашаны да нацыянальных беларускіх традыцый, гісторыі і культурнай спадчыны.

Перадачы Беларускай службы Польскага радыё для замежжа выходзяць у эфір на кароткіх хвалях а 16.30 і 19.30 паводле беларускага часу (адпаведныя частаты: 7180, 6035 і 6060 kHz).

Літаратура[edit | edit source]

  • Баршчэўская Н. Удзел Беларускай рэдакцыi Польскага радыё ў працэсе будаваньня новых польска-беларускiх адносiнаў // Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і міжкультур. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2. Мн., 1997.

У Сеціве[edit | edit source]